так называўся праект рэспубліканскага выдання “Народнай газеты”, у рамках якога было расказана пра самыя цікавыя, унікальныя аб’екты літаральна кожнага раёна краіны. Зараз праект выйшаў на фінішную прамую – вызначэнне самых з самых. З дапамогай чытачоў будуць выбраны спачатку лідары з кожнага раёна, якія спачатку стануць удзельнікамі абласнога, а потым рэспубліканскага фіналу. Ці трапяць у яго цуды нашай мясцовасці – залежыць ад чытацкай актыўнасці. Прыняць удзел у галасаванні можна на працягу ўсіх этапаў. Зрабіць гэта можна як на сайце “Народнай газеты” www.ng.by, так і паведаміўшы ў рэдакцыю. Сярод цудаў нашага раёна – мемарыяльны комплекс “Прарыў”, сядзіба-музей Васіля Быкава, касцёл Святой Веранікі ў Селішчы, возера Крывое, крывіцкія пахаванні.