Свята для пажылых

Общество

Вось ужо другі год запар жыхары аддзялення кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў у аграгарадку Вяркуды з нецярпеннем чакаюць навагодніх святаў. І невыпадкова. Менавіта ў апошнія дні адыходзячага года Ушацкая раённая арганізацыя “Белая Русь” наладжвае тут сапраўднае свята з віншаваннямі, песнямі, танцамі і, канечне, падарункамі.

 

Бабулі і дзядулі загадзя сабраліся ў святочна ўпрыгожанай зале, каб сустрэць гасцей, што называецца, у поўным саставе. Іх твары свяціліся добрымі ўсмешкамі і кожны з нецярпеннем чакаў нечага новага і прыемнага, што б крыху разнастаіла будзённае жыццё.

Цёплыя і шчырыя віншаванні ў адрас прысутных прагучалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М.Захарэнка, старшыні Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.В.Пашковіч, старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры М.А.Шаўчэнка, старшыні раённага савета ветэранаў У.М.Малаткаўца, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Я.І.Багрэц.

Прыемным сюрпрызам для пажылых людзей стаў удзел у гэтым мерапрыемстве ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана працы, вядомага ў раёне мастака Дзям’яна Уладзіміравіча Крупені, прычым, па ўласнай ініцыятыве. Яго віншавальная прамова завяршылася ўручэннем аддзяленню падарунка – сваёй карціны. Цяпер прыгожая жывапісная работа будзе радаваць вока ўсіх жыхароў і работнікаў гэтай установы. За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Д.У.Крупеня атры

 

маў навагодні падарунак ад Ушацкай раённай арганізацыі “Белая Русь”.Белая Русь в Веркудском приюте 009

 

Потым была канцэртная частка мерапрыемства. Гурткоўцы цэнтра пазашкольнай работы акрамя песень і танцаў прывезлі сюды Дзеда Мароза і Снягурку, якія і вялі музычную праграму. Па-дзіцячы ветліва, з усмешкамі і нават слязамі на вачах сустракалі пажылыя людзі гэтых галоўных герояў Новага года.

Гучалі не толькі сучасныя песні, а і шлягеры мінулых гадоў. А таму бабулі і дзядулі актыўна падпявалі з месцаў юным выканаўцам і ад душы адорвалі кожнага дружнымі апладысментамі. Усё свята настолькі прыемна і глыбока ўскалыхнула гледачоў, што некаторыя жанчыны з ліку жыхароў аддзялення самі папрасіліся да мікрафона і заспявалі свае любімыя песні.

Напрыканцы мерапрыемства кожны з трыццаці жыхароў аддзялення кругласутачнага прабывання атрымаў навагодні падарунак ад Ушацкай раённай арганізацыі “Белая Русь”. Трэба сказаць, што сёлета яны набыты пры ўдзеле яшчэ адной грамадскай арганізацыі – Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры на чале з М.А.Шаўчэнка.

Не хацелася разыходзіцца пажылым мужчынам і жанчынам з гэтага прыемнага і душэўнага свята пад навагодняй ёлкай. Яны бясконца дзякавалі ўсім, хто прыехаў да іх у гэты дзень, запрашалі яшчэ ў госці. Арганізатары ж у сваю чаргу гаварылі ўсім “да пабачэння”, бо гэтая традыцыя з боку “Белай Русі” будзе працягвацца.

 

 

 

 

Наш кар. Белая Русь в Веркудском приюте 046На здымках: Д.У.Крупеня ўручае сваю карціну; з падарункамі.

 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *