Падведзены вынікі раённай навукова-практычнай канферэнцыі “У навуку першыя крокі”.
Уладальнікамі дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна сталі: у секцыі “Пачатковыя класы: пытанні біялогіі і экалогіі” – чацвёртакласніцы Мілана Ісаева з Арэхаўскай школы, Злата Зелянко і Дар’я Мілая з Ушацкай;
“Пачатковыя класы: падзеі, людзі, лёсы” – вучні 4 класаў з райцэнтра Міхаіл Падворны, Яраслаў Плікат, а таксама Паліна Смаляк, Валерыя Міхаль, Аляксандра Міцкевіч;
“Біялогія. Хімія. Экалогія. Геаграфія” – група ўшацкіх дзевяцікласнікаў у складзе Ксеніі Кротавай, Веранікі Пятроўскай і Паўла Ціханёнка, шасцікласніца Анастасія Сяліцкая з Глыбачанскай школы і вучаніца 8 класа Лізавета Клачок з Вялікадолецкай;
“Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Энергазберажэнне” – дзесяцікласнікі Мацвей Радзевіч і Аляксандр Цімафееў з Ушач, сямікласнікі з гэтай жа альма-матэр Цімафей Ганчаронак, Уладзіслаў Падворны і Кірыл Літвінаў, а таксама вучаніцы 5 і 6 класаў Ксенія Церашкавец і Дар’я Краснова з Глыбачкі;
“Гісторыя. Краязнаўства” – васьмікласніцы Паліна Давыдава і Вераніка Гракава з Ушацкай школы, вучаніца 11 класа Святлана Дарашкевіч з Вялікадолецкай, шасцікласніца Дзіяна Радзюш з Ільюшынскай, а таксама навучэнцы 9 і 8 класаў Павел Гапееў і Марыя Гатаўка з Арэхаўскай;
“Краязнаўства. Гаворкі роднага краю” – дзесяцікласніца Паліна Літвінава з Арэхаўна, адзінаццацікласніца Анастасія Змітрачэнка з Ушач, васьмікласніца Аксана Мядзведская з Глыбачкі;
“Руская і беларуская літаратура. Грамадазнаўства” – вучні 9 класа Анастасія Дуброўская і Яраслаў Карабань, 8-га – Паліна Давыдава, 7-га – Вікторыя Харак і Паліна Юркевіч – усе з Ушацкай школы.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.