Члены волонтёрской помощи Ушаччины провели акцию «Ветеран живёт рядом»

Общество

У рамках мерапрыемстваў Года народнага адзінства члены створанага пры ­ТЦСАН Ушацкага раёна цэнтра валанцёрскай дапамогі правялі акцыю “Ветэран жыве побач”. Далучыліся да яе і актывісты БРСМ: работнікі райкама грамадскага аб’яднання, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сацслужбы, аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы.

На бягучым тыдні працоўны дэсант высадзіўся ля дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М.С.Іванова – на прыдваровай тэрыторыі трэба было правесці ўборку. Некалькі гадзін з граблямі ды мяцёлкамі шчыравалі ўдзельнікі акцыі – не адзін мех сухой лістоты вынеслі.

Міхаіл Сцяпанавіч, які ў свае паважаныя гады жыве адзін і не знаходзіцца на сацабслугоўванні, шчыра дзякаваў памочнікам, даваў ім мудрыя жыццёвыя парады.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *