Галина Рудёнок

Ими гордятся

Галіна Сяргееўна Рудзёнак з 1986 года працуе мастацкім кіраўніком Матырынскага сельскага Дома культуры. За гэты час стварыла дарослы фальклорны калектыў “Матырынская спадчына”, якому ў 2004 годзе прысвоена званне “народны”, і маладзёжны фальклорны калектыў-спадарожнік “Спадчына”, які штогод прымае ўдзел у абласных аглядах-конкурсах і з’яўляецца лаўрэатам. На высокім узроўні працуе таксама маладзёжны драматычны калектыў “Свавольнікі”. Галіна Сяргееўна ўдзельнічае ва ўсіх раённых мерапрыемствах.

За ўвесь перыяд сваёй працоўнай дзейнасці Г.С.Рудзёнак зарэкамендавала сябе як кваліфікаваны спецыяліст, творчы і ініцыятыўны работнік, патрабавальны да сябе і да калег па працы.

Тактычная, стрыманая, з’яўляецца прыкладам для многіх работнікаў культуры, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай у працоўным калектыве.

За добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў рабоце неаднаразова ўзнагароджвалася Граматамі аддзела культуры, заахвочвалася каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі. Выбрана дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.

Прозвішча Г.С.Рудзёнак занесена на раённую Дошку гонару.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *