Ушачские армрестлингисты — первые в республике

Общество

Днямі ў Мінску прайшоў Кубак Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын. Выдатна выступілі нашы спартсмены. Яўген Каваленка, якому толькі 15 гадоў, нараўне змагаўся з дарослымі мужчынамі і ў вагавой катэгорыі 60 кілаграмаў заняў першае месца на абедзве рукі. Аляксандр Лабань стаў абсалютным пераможцам на абедзве рукі ў вагавой катэгорыі 100 кілаграмаў і ўзняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала. Антон Пінчук у гэтай жа вагавой катэгорыі заняў трэцяе месца на абедзве рукі. Віншуем спартсменаў з чарговай перамогай.



1 комментарий по теме “Ушачские армрестлингисты — первые в республике

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *