В начале мая будет проводиться техосмотр частных тракторов Ушачского района

Общество

У пачатку мая будзе праводзіцца тэхагляд трактароў і прычэпаў, што належаць насельніцтву раёна. Ён пройдзе па наступным графіку: 4 мая ў 16.00 – Глыбачанскі сельсавет, 17.00 – Вяркудскі, 18.00 – Сарочынскі, 19.00 – Жарскі; 5 мая ў 16.00 – Вялікадолецкі, 17.00 – Кубліцкі, 18.00 – Ушацкі і ў 19.00 – г.п.Ушачы.

Уладальнікі транспарту з райцэнтра і Ушацкага сельсавета павінны прыгнаць тэхніку на пляцоўку ля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, астатнія – да мясцовых сельвыканкамаў.

Калі вы не прывялі ў парадак свае трактары і прычэпы, то час падрыхтавацца яшчэ ёсць. Нагадаю, што транспартныя сродкі павінны быць чыстымі, мець пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму колаў, спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і гукавую сігналізацыю. У трактарах неабходна мець знак аварыйнага прыпынку, вогнетушыцель, медыцынскую аптэчку. Светлавой сігналізацыяй, нумарным знакам і яго падсветкай павінен быць абсталяваны і прычэп. Уласнікі тэхнікі прад’яўляюць пашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакай на права кіравання адпаведнай катэгорыяй транспартных сродкаў, тэхпашпарт, медыцынскую даведку (звяртаю ўвагу, што яна па-ранейшаму неабходна), страхоўку і квіток аб аплаце тэхагляду: 0,3 базавыя велічыні за трактар і 0,2 – за прычэп. Сродкі варта пералічыць на разліковы рахунак BY28АКВВ36003280019300000000, г.Мінск ААТ “АСБ “Беларусбанк” БІК АКВВВY2Х, код плацяжу – 03002. Калі транспартны сродак не прайшоў тэхагляд, за кожны паўторны таксама бярэцца плата.

Нагадаю, што кіраванне тэхнікай, якая не прайшла дзяржаўны тэхнічны агляд або не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

С.КАЧАН, галоўны дзяржінспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *