Ушачские велотуристы

Общество

Юных турыстаў па праве называюць рамантыкамі, улюблёнымі ў свой родны край, ва ўсё прыгожае, што знаходзіцца вакол іх. Для многіх турызм стаў гарачым захапленнем. Тыя, хто прывык падарожнічаць, не баяцца ні дажджу, ні снегу, ні летняй спёкі. Блізкія і далёкія паходы гартуюць іх, вучаць пераадольваць цяжкасці.У дні асенніх канікул для вучняў быў праведзены велапаход II ступені складанасці па Ушацкім раёне, мэтай якога сталі развіццё турыстычна-краязнаўчай работы, умацаванне здароўя, знаёмства з гістарычным мінулым сваёй маленькай радзімы, з вядомымі землякамі, з гісторыка-архітэктурнымі помнікамі. Праходзячы веламаршрут, яго ўдзельнікі наведалі спаленыя фашысцкімі карнікамі вёскі Гвазды і Бабовішча, памяць якіх ушанавана на мемарыяльным комплексе “Хатынь”. На некаторых памятных месцах Ушаччыны навучэнцы навялі парадак. Пабывалі на радзіме паэтэсы Еўдакіі Лось і пісьменніка-рэвалюцыянера Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, а таксама заехалі на сядзібу-музей Васіля Быкава. Убачылі архітэктурныя помнікі, якія маюць гістарычную каштоўнасць: касцёл Бернардынцаў XVIII стагоддзя ў вёсцы Селішча і былую панскую сядзібу ў вёсцы Чарапоўшчына. Наведалі таксама помнікі, якія нагадваюць аб Вялікай Айчыннай вайне, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр фашызму.

Думаю, што любы, хто ў душы хоць крыху рамантык, хто неабыякавы да прыгажосці дзікай прыроды і культурных помнікаў, хто мае патрэбу пазнання свету, вывучэння каларыту мясцовага этнасу, той рана ці позна пачынае падарожнічаць. Велатурызм – гэта адзін са спосабаў рэалізацыі сябе як патрыёта сваёй Радзімы.

Д.ПЯЧУРА,

метадыст цэнтра пазашкольнай работы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *