Удалы ўлоў

Общество

 

Шчасце любога рыбака – гэта вярнуцца з рыбалкі з добрым уловам і адпаведна – добрым настроем. Аматары зімовай рыбалкі ў большасці выпадкаў імкнуцца на азёры з-за свайго азарту. І добры ўлоў залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку і ад удачы. Напярэдадні Новага года сапраўды пашанцавала рыбакам з Ушач Дзмітрыю Седзіну і Сяргею Краснову. На возеры Должыца яны злавілі жэрліцай вялізнага шчупака вагой амаль 13 кілаграмаў! Такая рыбіна нават не пралазіла ў лунку, таму яе прыйшлося пашыраць. Іншыя рыбаловы, якія ў гэты ж дзень былі на возеры, дапамагалі выцягваць гэтага вялізнага шчупака, які, дарэчы, ледзьве не сарваўся з кручка. Усе, безумоўна, пазайздросцілі такому ўлову, а самі шчасліўчыкі не маглі паверыць у сваю ўдачу. А гэта яшчэ адно пацвярджэнне таму, што наша Ушаччына славіцца азёрамі, багатымі на трафейную рыбу.

 

В.ПОЛАЗАВА.На здымку:

С.Красноў і Д.Седзін са сваім уловам.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *