В Ушачах начался ямочный ремонт дорог

Общество

Частыя зімовыя адлігі, багацце вільгаці на дарогах пакрылі палатно ямамі і расколінамі. Манеўруючы паміж імі, чартыхаюцца вадзіцелі, злуюцца аблітыя бруднай вадой пешаходы. Затое як усе радуюцца, калі бачаць на вуліцах людзей у аранжавых камізэльках, якія накладваюць латы на асфальт.

На мінулым тыдні работнікі камунальнай службы Ушаччыны актыўна прыступілі да ямачнага рамонту. Як расказала намеснік дырэктара УП ЖКГ Вольга Віктараўна Шчэрбік, на ўзгаданыя мэты закуплена 70 тон гранітнага шчэбеню. Гэтага павінна хапіць на тое, каб, згодна з распрацаваным загадзя графікам, прывесці ў парадак усе праблемныя ўчасткі. Ужо завезена 2 тоны эмульсіі, столькі ж – праплачана. Завяршыць работы плануецца ў маі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *