– Атрымліваю зарплату па картачцы ААТ “Белаграпрамбанк”, ці магу ў вашым банку аплачваць плацяжы па крэдыце?
– Праз інфакіёск можна рабіць практычна ўсе плацяжы як картачкамі нашага банка, так і шэрагу іншых, у тым ліку “Белаграпрамбанка”. Плацяжы па крэдытах можна рабіць як праз інфакіёск, так і ў касах аперацыйнага аддзела і ў аддзяленні Вяркуды картачкамі “Белаграпрамбанка”. Картачкамі, выпушчанымі “Беларусбанкам” у інфакіёску нашага банка можна аплаціць пагашэнне крэдытаў, атрыманых таксама ў “Белросбанку” і “ДэльтаБанку”.
– Чула пра паслугу інтэрнэт-банкінг, што можна аплачваць з яе дапамогай?
– Увесь спектр плацяжоў, даступных сёння праз інфакіёск: мабільны і хатні тэлефон, камунальныя паслугі і інтэрнэт-правайдэраў, кабельнага тэлебачання, перамясціць сродкі з аднаго карт-рахунку на іншы, паглядзець гісторыю плацяжоў. Звесткі аб уведзеных асабістых рахунках захоўваюцца, што дазволіць зэканоміць час пры здзяйсненні плацяжоў у наступным месяцы. Кошт рэгістрацыі (разавы плацеж) – 10 тысяч рублёў, з 15 кастрычніка праводзіцца акцыя па падключэнні студэнтаў – кошт зніжаны да 2 тысяч. Па акцыі “Актыўнасць заахвочваецца” ўладальнікам карт-рахункаў, на якія на працягу апошніх трох месяцаў залічалася зарплата, пенсіі, стыпендыі або іншыя выплаты, а доля безнаяўных разлікаў складае не меней 30 працэнтаў ад агульнага аб’ёму расходных аперацый па картачцы, можна бясплатна падключыць паслугу інтэрнэт-банкінг, а таксама атрымаць міжнародную картачку тэрмінам дзеяння адзін год.
– У вашым банку атрымаў крэдыт на пакупку дома пад 17 працэнтаў гадавых, ці плануецца змяншэнне стаўкі?
– Калі вы ўплачваеце працэнты раўнамернымі ўзносамі з разліку 17 працэнтаў гадавых і жадаеце плаціць працэнты за фактычны час карыстання крэдытам, то на падставе і з моманту заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору вам будзе ўстаноўлена крэдытная стаўка 14,5 гадавых (для грамадзян, якія пражываюць, працуюць і будуюцца ў сельскай мясцовасці – 13,5 %) і павялічаны тэрмін карыстання крэдытам да 20 гадоў.