Очистка семян в «Агро-Селище»

Общество

Якім будзе ўраджай наступнага года, залежыць ад мноства фактараў, адзін з якіх – якасны насенны матэрыял. Таму клапаціцца пра гэта ў гаспадарках пачынаюць загадзя. Не паспеўшы нават убраць усе ўчасткі, прыступаюць да чысткі зерня. Работа гэта не менш адказная, бо засыпанае на насенне зерне павінна быць высокай якасці і мець высокі працэнт усходжасці.
У СВК “Агра-Селішча” чысціць насеннае зерне пачалі яшчэ ў жніўні, аднак у верасні, у сезон уборкі бульбы, гэта работа прыпынілася, бо людзі былі заняты на сарціроўцы і ўборцы другога хлеба. Потым зноў сталі чысціць зерне ў звычайным рытме.
Мікалай Мікалаевіч Радзюш ужо не першы год займаецца гэтай справай, ведае ўсе нюансы і праблемы, якія ўзнікаюць на розных этапах. Адна з асноўных – гэта зношанасць абсталявання, якое нават і не параўнаць з сучасным. Яно часта выходзіць са строю і тады пэўны час, у залежнасці ад складанасці, затрачваецца на выпраўленне непаладак. У сярэднім за дзень пры добрым раскладзе спраў ачышчаецца 8-10 тон зерня. Потым правяраецца якасць ачысткі, і калі яно адпавядае ўсім патрабаванням, то засыпаецца на захоўванне. Калі ж не, то прыходзіцца ачышчаць яго яшчэ раз.
У СВК “Агра-Селішча” план ачысткі насеннага зерня амаль 100 тон – прыкладна столькі неабходна невялікай гаспадарцы, каб пасеяць вясной яравыя. Завяршыць работы па ачыстцы ў гаспадарцы плануюць на наступным тыдні, толькі тады можна будзе гаварыць, што насенны матэрыял да пасяўной гатовы.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: М.М.Радзюш за работай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *