Ушачский районный узел почтовой связи первый в области па безналичным платежам

Общество

Дробязь, але прыемна, што за лiчаныя секунды, без усялякай чаргi, з дапамогай плацежна-даведачных тэрмiналаў па банкаўскай пластыкавай картцы альбо наяўнымi грашыма кожны можа аплацiць камунальныя паслугi, тэлефон, аформiць падпiску, адправiць электронны перавод i iнш.
З кожным днём расце колькасць карыстальнікаў плацежна-даведачных тэрмiналаў, што даказвае іх зручнасць і запатрабаванасць. Даведзены да раённага вузла паштовай сувязі план па правядзенні аперацый па ПДТ, які зараз складае 3,5 мільёна рублёў на кожны, выконваецца ў поўным аб’ёме. Больш таго, па выніках адпаведнага конкурсу за трэці квартал гэтага года наш РВПС заняў першае месца па колькасці праведзеных аперацый праз тэрміналы.
У хуткім часе плацежна-даведачны тэрмiнал з’явіцца і ў будынку цэнтральнай раённай бальніцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *