Ушачский лесхоз приглашает ушачан посадить своё дерево во время «Недели леса»

Общество

Ушацкі лясгас запрашае працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і ўсіх ўшачан далучыцца да добрай справы і пасадзіць сваё дрэва падчас “Тыдня лесу”, які пройдзе ў Беларусі з 3 па 10 красавіка. Сёлета маштабная “зялёная” акцыя, арганізатарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, прысвечана Году народнага адзінства, а таксама аднаўленню лясных масіваў – у лясной галіне 2021-ы праходзіць пад знакам Года лясных культур. Галоўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, асаблівы акцэнт будзе зроблены на падрастаючае пакаленне. Кожны год да “Тыдня лесу” далучаецца вялікая колькасць нашых суайчыннікаў. Летась свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду краіны ўнеслі больш за 50 тысяч чалавек. Іх рукамі пасаджана больш 23 мільёнаў дрэў, у асноўным елка, сасна, бяроза. Новы лес быў створаны на плошчы 5,5 тысячы гектараў. Акрамя гэтага, добраахвотнікі займаліся і ўборкай смецця ў лясным фондзе, падрыхтоўкай месцаў адпачынку да сезона.

Як нам паведамілі на прадпрыемстве, для таго каб прыняць удзел у акцыі “Тыдзень лесу-2021”, неабходна звярнуцца ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від работы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам.

У рамках акцыі школы раёна могуць прыняць удзел у конкурсе на самую актыўную школу або клас. Таксама атрымаць падарункі ад Мінлясгаса можна і за актыўнасць у Інстаграме: будуць улічвацца не толькі арыгінальнасць і колькасць здымкаў і відэа з хэштэгами #неделялеса2021 і #тыдзеньлесу2021, а і аб’ём выкананай працы.

Падрабязнасці па тэме можна атрымаць па тэлефонах 5-77-30, 5-03-59.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *