Конкурс агитбригад

Общество

На базе цэнтра пазашкольнай работы праходзіць раённы фестываль-конкурс сценгазет, паэтычных твораў, агітбрыгад, мультымедыйных прэзентацый “Моладзь за здаровы лад жыцця”, арганізатарамі якога выступілі аддзел райвыканкама па справах моладзі і аддзел адукацыі. Тэма даволі актуальная і мэтай фестывалю-конкурсу з’яўляецца выхаванне ў падрастаючага пакалення правільнага светапогляду, адмаўленне ад шкодных звычак, прапаганда здаровага ладу жыцця.
На гэтым тыдні прайшоў конкурс агітбрыгад сярод школ раёна. У ім прыняло ўдзел шэсць каманд – Плінскай, Ільюшынскай, Вялікадолецкай, Арэхаўскай, Кубліцкай і Вяркудскай школ. Кожнае выступленне было па-свойму адметным, цікавым і інфармацыйна насычаным.
Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала асаблівасці жанру, даступнасць, выхаваўчую значымасць, арыгінальнасць, музычнае і мастацкае афармленне выступлення, выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання. Вызначыць пераможцу было даволі няпроста. Многія выступленні суправаджаліся разгорнутымі мультымедыйнымі прэзентацыямі.
Першае месца ў конкурсе агітбрыгад заняла каманда Плінскай школы, другое прысуджана Арэхаўскай школе, трэцяе – за Ільюшынскай. Начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак і дырэктар цэнтра пазашкольнай работы Н.М.Каваленка ўручылі пераможцам дыпломы і падарункі. Каманда Плінскай школы выступіць і на абласным конкурсе агітбрыгад “Моладзь за здаровы лад жыцця”.
Вынікі конкурсаў сценгазет, паэтычных твораў і мультымедыйных прэзентацый будуць падведзены крыху пазней.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *