Ушачский лесхоз приступает к заготовке и реализации берёзового сока

Общество

Ушацкі лясгас хутка прыступіць да нарыхтоўкі і рэалізацыі бярозавага соку. Як нам паведамілі на прадпрыемстве, набыць карысны напітак сёлета можна будзе ва ўсіх лясніцтвах па 28 капеек за літр. Паколькі час і аб’ёмы будуць залежаць ад надвор’я, перш чым адправіцца за бярозавым сокам (дарэчы, са сваёй тарай), варта папярэдне звярнуцца ў лясніцтвы і даведацца аб нарыхтоўках у гэты дзень па тэлефонах 5-74-15 (Ушацкае), 5-20-07 (Плінскае), 5-37-95 (Кубліцкае), 5-34-56 (Касарское), 5-56-92 (Глыбачанскае), 5-33-78 (Вялікадолецкае), 5-27-93 (Сарочынскае).

На тэрыторыі ўсіх лясніцтваў грамадзяне таксама могуць здабываць бярозавы сок самі, для гэтага ўжо вызначаны спецыяльныя ўчасткі – дзе канкрэтна, вам паведамяць у лясніцтвах разам з інфармацыяй і тлумачэннем аб правілах здабычы.

У лясгасе таксама нагадалі, што нарыхтоўка соку ў забароненых месцах або без адпаведнага дакумента, з прымяненнем забароненых сродкаў цягне за сабой штраф у памеры да 20 базавых велічынь для фізічных асоб, да 100 – для індывідуальных прадпрымальнікаў і да 500 – для юрыдычных асоб. У выпадку сур’ёзнага пашкоджання дрэў давядзецца і пакрыць нанесены прыродзе ўрон.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *