Выездной приём в Косарях

Общество

Выязны прыём у Касарах, які правёў на гэтым тыдні старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак, падняў пытанні, якія, канечне, з’яўляюцца для жыхароў вёскі злабадзённымі. Зноў паўстала праблема з нарыхтоўкай дроў на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства. Дырэктар КУСГП “Вялікадолецкае” І.П.Дарошчанка растлумачыў, што ўзнікла яна таму, што адведзеныя сёлета ўчасткі ўжо выразаны, а зараз рыхтуюцца дакументы на адвод чарговых. Алег Анатольевіч даў тыдзень на завяршэнне гэтага пытання, каб праз гэты час старшыня сельвыканкама даў адказ усім жыхарам сельсавета, дзе будуць адведзены ўчасткі для саманарыхтоўкі.
Падымалася раней і пытанне з пашай для выпасу кароў. Паколькі ранейшая паша ўзарана, вясной людзям будзе адведзены новы ўчастак. Наогул жа Алег Анатольевіч падкрэсліў, што людзям, якія жадаюць трымаць гаспадарку, трэба ісці насустрач і ствараць належныя ўмовы. Параіў на будучыню забяспечваць сенам работнікаў гаспадаркі, якія не маюць на гэта часу, каб яны не клапаціліся, не адпрошваліся з работы. І.П.Дарошчанка растлумачыў, што ў гаспадарцы работнікам бясплатна выдзяляецца тэхніка як на нарыхтоўку кармоў, так і на падвоз іх і дроў.
Можна зразумець і скаргу жыхаркі Касароў на адсутнасць вакол дома, што выдзелены яе сям’і гаспадаркай, агароджы. “Хоць раней па праекце сродкі на гэтыя мэты не закладваліся, усё роўна трэба шукаць выйсце і ставіць агароджу”, – сказаў старшыня райвыканкама. Дамовіліся, што гэта сельгаспрадпрыемства паспрабуе зрабіць да лета.
У вёсцы Оснава асвятленне будзе прыведзена ў адпаведнасць са стандартамі і ўстаноўлены дадатковы ліхтар па просьбе і ад лічыльніка заяўніцы Пугач. Што датычыцца рамонту дарог, то старшыні сельвыканкама трэба вызначыць вуліцы, дзе патрэбна грэйдзіраванне, падсыпку і рамонт жа за адзін год па усіх населеных пунктах раёна не зрабіць, ён будзе планавацца адпаведна паступленню сродкаў на наступныя гады.
Старшыня сельскага Савета дэпутатаў М.К.Ляшкевіч зазначыў, што не задавальняе асартымент тавараў у магазіне, не хапае танных мясных прадуктаў, лівернай каўбасы, мяса кураня.
Ляснічы Касарскога лясніцтва М.А.Рахманенка занепакоены тым, што з-за дрэннага ўтрымання міні-палігона, адведзенага пад вываз смецця, яго скідваюць у дзяржлесфонд. Алег Анатольевіч растлумачыў, што хутка ў камунгасе з’явіцца гусенічны трактар, які будзе займацца толькі навядзеннем парадку на палігонах і тады падобных пытанняў не будзе.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *