Новая выставка

Общество

– Падобнай выставы ў нас яшчэ не было, – гавораць супрацоўнікі музея народнай славы імя У.Е.Лабанка. Адзначаюць гэта і наведвальнікі, якія паспелі паглядзець выставу. І сапраўды, работы, што размясціліся ў выставачнай зале, выбіваюцца з шэрагу прывычных нашаму воку твораў.
“Кунсткамера” – менавіта так называецца выстава. Яе аўтары— дзве маладыя дзяўчыны – Юлія Гайко і Юлія Каламійцава. Адна захапляецца графікай, другая фатаграфіяй. Абедзве выпускніцы гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава. “Кунсткамера”, па іх словах і разуменні, — збор рэдкасцей чалавечай душы, асобных вобразаў. Іх цікавяць пачуцці, думкі, учынкі, у сваіх работах імкнуцца даць водгук уласнай душы на знешні свет.
Іх работы цікавыя і своеасаблівыя, вылучаюцца сваёй неардынарнасцю, маюць філасофскі падтэкст. Кожны з нас, гледзячы на выстаўленыя работы, зразумее іх па-свойму, убачыць штосьці блізкае для сябе. А магчыма і наадварот не заўважыць у іх ніякай адметнасці, не зацікавіцца і не атрымае задавальнення. У час прагляду работ у зале гучыць спецыяльна падабраная музыка, якая дазваляе больш унікнуць у іх сэнс.
Трэба сказаць, што выстава ў нашым музеі стала дэбютам для дзяўчат, да гэтага яны не выстаўлялі свае работы шырокай публіцы. Ды і не думалі ніколі аб такім творчым супрацоўніцтве, проста так склаліся жыццёвыя абставіны.
Пакуль выстава прадаўжае працаваць, наведаць яе можа любы жадаючы. Калі вы чалавек, які можа мысліць неардынарна, захапляецеся падобнымі відамі мастацтва, наведайце выставу і ацаніце творчасць маладых творцаў.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *