О нюансах приобретения древесины в заготовленном виде для физических лиц

Общество

З 1 студзеня 2021 года ўступілі ў сілу абноўленыя правілы рэалізацыі дзелавой драўніны, якія былі зацверджаны Указам Прэзідэнта РБ ад 23 лістапада 2020 г. №437. Парадак набыцця драўніны ў нарыхтаваным выглядзе для фізічных асоб практычна не змяніўся, але ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян да нас лічым мэтазгодным нагадаць нюансы.

Для таго, каб набыць драўніну ў нарыхтаваным выглядзе на агульных умовах, трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і напісаць заяву з указаннем неабходнага аб’ёму драўніны. Пры наяўнасці прадукцыі разлічваецца яе кошт (на падставе біржавай каціроўкі за папярэдні квартал), транспартныя паслугі (пры неабходнасці), заключаецца дагавор. Цана драўніны ў такім выпадку будзе “рыначнай”.

Звяртаем увагу, што ў выпадках, калі гаворка ідзе аб вялікіх аб’ёмах драўніны, лесагаспадарчая ўстанова пакідае за сабой права папрасіць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць выкарыстання драўніны ў асабістых, а не камерцыйных мэтах (да прыкладу, будаўнічы праект і інш).

Каб набыць дзелавую драўніну па цэнах арганізацый-нарыхтоўшчыкаў на льготных умовах (з так званых фондаў аблвыканкамаў), трэба звярнуцца з заявай у райвыканкам. Гэта неабходна зрабіць да 1 чэрвеня 2021 г. для фарміравання заяўкі на наступны год. Падобны механізм будзе дзейнічаць і ў далейшым. Пры неабходнасці атрымання рэсурсу сёлета грамадзянін звяртаецца з адпаведнай заявай на працягу года. Пасля станоўчага рашэння райвыканкама, з адпаведным дакументам грамадзянін звяртаецца ў лясгас, дзе аператыўна разглядаецца заява і выдзяляецца драўніна.

Па цэнах арганізацый-вытворцаў грамадзянін можа набыць дзелавую драўніну ў нарыхтаваным выглядзе для будаўніцтва, у тым ліку рэканструкцыі і рамонту, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў.

Больш падрабязную інфармацыю па тэме можна атрымаць у спецыялістаў лясгаса па нумары 5-19-98

А.ЦІШКОЎ, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Ушацкага лясгаса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *