На раённым сходзе ўпаўнаважаных старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак давёў да ведама прысутных вынікі выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і раёна за перыяд, які прайшоў пасля папярэдняга сходу, расказаў аб задачах, якія трэба будзе вырашаць у 2011-2016 гадах.
А затым перайшлі непасрэдна да вылучэння дэлегатаў. Прапануючы кандыдатуру Алега Анатольевіча Кавалёнка – старшыні райвыканкама, дырэктар ПУП “Сарочына” В.П.Сяргееў адзначыў яго ўменне ўнікаць у праблемы людзей і дапамагаць іх паспяхова пераадольваць, будаваць работу з падначаленымі па прынцыпе адказнасці і патрабавальнасці. А галоўнае, адзначыў выступаючы, што Алег Анатольевіч зможа ў далейшым правільна накіраваць на рэалізацыю задач, акрэсленых на форуме. Прагучалі прапановы абраць дэлегатамі Алену Васільеўну Пашковіч – старшыню раённага Савета дэпутатаў, старшыню раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Сяргея Мікалаевіча Баграца – вадзіцеля аўтамабіля ААТ “Ушацкі райаграсервіс”, удзельніка “Дажынак-2010”, Наталлю Пятроўну Бугай – дырэктара Ушацкага музея народнай славы імя У.Е.Лабанка, сакратара пярвічнай арганізацыі БРСМ аддзела культуры райвыканкама, Мікалая Аляксеевіча Гваздзя – дырэктара Ушацкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў.
Менавіта яны ў выніку галасавання і атрымалі права прадстаўляць на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе наш раён у ліку 350 дэлегатаў Віцебшчыны.
Р.КАРПАЎ.