Ушацкі лясгас за мінулы год значна павялічыў аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, не збаўляе тэмпаў і ў новым. А каб мець добры вынік, не абысціся без спецыяльнай тэхнікі. У 2020-м аўтапарк прадпрыемства папоўніўся 13 адзінкамі новай тэхнікі. Перааснашчэнне ў лясгасе не спыняецца: за апошні месяц тэхнічная база “прырасла” яшчэ шасцю машынамі. Так, на многіх накірунках, у тым ліку на пагрузцы шчапы, будзе працаваць спецыяльны франтальны пагрузчык “Амкадор-352Л”, на вывазцы лесу ўжо ва ўсю задзейнічаны новы сартыментавоз МАЗ, не хапала прадпрыемству і самазвала з прычэпам грузападымальнасцю 60 тон. Для дастаўкі запасных частак і вырашэння іншых пытанняў набыты аўтамабіль ГАЗ-а 22R32, яшчэ два новенькія УАЗы будуць задзейнічаны на перавозцы людзей. Такое грунтоўнае абнаўленне, бясспрэчна, дазволіць калектыву працаваць яшчэ эфектыўней.
Вольга КАМАРКОВА.