Што цікавіць сучасную моладзь? На гэтае пытанне адказала ўсебеларуская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”, якая праходзіла з 14 красавіка па 25 мая. Яе ініцыятарамі сталі грамадскія аб’яднанні “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Удзельнікам акцыі была дадзена магчымасць накіраваць пытанне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Адукацыя, развіццё краіны, знешняя палітыка, ну і, вядома, асабістыя пытанні – юнае пакаленне хоча ведаць усё.
Актыўна праходзіла акцыя “Пытанне Прэзідэнту” і ў навучальных установах Ушацкага раёна, удзел у ёй прынялі вучні ўсіх школ. На мінулым тыдні на ўрачыстых лінейках аўтарам самых цікавых пытанняў, а гэта 13 юнакоў і дзяўчат нашага раёна, былі ўручаны Лісты падзякі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Так, ліст ад імя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі атрымалі Уладзімір Шнітко, Пётр Казакоў і Аксана Чыканава з Арэхаўскай школы; Юлія Чыграй, Анастасія Зелянюк, Наталля Паўлоўская і Алег Зайцаў з Глыбачанскай; Мікіта Хамічонак, Лілія Кастаненка, Марыя Пепелка і Паліна Спірыдовіч з Вялікадолецкай; Віктар Рахманенка з Касарской школы і Вікторыя Селішчава з Ільюшынскай. Намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская, начальнік аддзела адукацыі Л.Р.Карабань і першы сакратар Ушацкага райкама БРСМ А.С.Шалак падзякавалі навучэнцаў за актыўны ўдзел у акцыі, пажадалі ім далейшых поспехаў у вучобе.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
На здымку: уручэнне Лістоў падзякі ў Вялікадолецкай школе.