Экологическое направление

Общество

Ужо не адзін год паміж раённым аддзелам адукацыі і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя існуе цеснае супрацоўніцтва. Выхаванцы дашкольных устаноў і вучні агульнаадукацыйных школ удзельнічаюць у экалагічных конкурсах і акцыях па пасадцы лесу, вырабе шпакоўняў і сінічнікаў, працоўныя дэсанты па ўборцы лясных і паркавых масіваў, конкурсы малюнкаў і плакатаў, фотаконкурсы. Гэта пашырае ўяўленне навучэнцаў аб экалагічных праблемах Зямлі, аб прыродзе роднага краю, аб еднасці чалавека і прыроды, фарміруе пачуццё адказнасці за экалагічнае становішча навакольнага асяроддзя, а таксама развівае творчы патэнцыял дзяцей.Хочацца адзначыць, што выхаванцы ўсіх дашкольных устаноў і вучні агульнаадукацыйных школ раёна ў названых мерапрыемствах прымаюць удзел з асаблівым задавальненнем: дзецям падабаецца ўсё, што тым ці іншым чынам звязана з прыродай. Аднак і тут вылучаюцца свае лідары –выхаванцы ясляў-сада №2 г.п.Ушачы, навучэнцы Арэхаўскай, Ушацкай і Плінскай сярэдніх школ, Касарской і Вялікадолецкай сярэдніх школ-дзіцячы сад.
Для заахвочвання вучнёўскай ініцыятывы і падтрымкі дзіцячай творчасці, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў трэцім квартале 2010 года аддзелу адукацыі Ушацкага райвыканкама было перададзена тры мільёны рублёў. За выдзеленыя сродкі набыты прызы для ўдзельнікаў фотаконкурсу «Гэта твая зямля» і закуплена мастацкая літаратура на экалагічную тэматыку.
У кожную дашкольную ўстанову адукацыі раёна паступіла кніга з серыі «Мая першая энцыклапедыя», гурткоўцы раённага цэнтра пазашкольнай работы шмат цікавай і займальнай інфармацыі змогуць знайсці на старонках унікальнага выдання «Зямля сілы – Белавежская пушча», а таксама энцыклапедый: «Залатая кніга ведаў», «Аб усім на свеце»; дзецям з сацыяльна прытулка дапамогуць з карысцю бавіць вольны час кнігі «Вялікая энцыклапедыя дыназаўраў» і «Што? Як? Чаму?»
Школьныя бібліятэкі ўсіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, у залежнасці ад актыўнасці і рэзультатыўнасці ўдзелу ў акцыях і конкурсах, атрымаюць ад чатырох да дванаццаці найменняў мастацкай літаратуры. Гэта разнапланавыя выданні ад шматтомнай энцыклапедыі «Прырода Беларусі» да кніг, адрасаваных настаўнікам і вучням: «7 цудаў Белавежскай пушчы», «Зялёны лісток на планеце Зямля», «Мастацкая культура Віцебскага паазер’я» і іншых.
Аддзел адукацыі Ушацкага райвыканкама выказвае шчырую ўдзячнасць раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за фінансаванне і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва.
Л.ДАВЫДАВА,
метадыст раённага



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *