4 марта — День милиции. Поздравляем наших правоохранителей!

Общество

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраныорганаў унутраных спраў!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня міліцыі.

На працягу ўсёй сваёй дзейнасці беларуская міліцыя забяспечвае спакой грамадзян, выяўляе злачынствы ў розных сферах жыцця, вядзе непрымірымую барацьбу з наркаманіяй, карупцыяй.

Служба ў міліцыі патрабуе прафесіяналізму, вялікай самааддачы, высокіх маральных якасцей і вытрымкі. Менавіта такія супрацоўнікі стаяць на варце спакою жыхароў раёна, а таму ўшачане ўпэўнены, што міліцыя іх заўсёды абароніць.

Словы павагі адрасую ветэранам унутраных спраў, якія прысвяцілі сваё жыццё барацьбе са злачыннасцю, служэнню Радзіме і народу.

Жадаю вам моцнага здароўя, міру, шчасця, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці, поспехаў у адказнай службе!

Старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта У.Г.АЎДОШКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *