Пераразлік за ацяпленне
У кватэры халодна, тэмпература ніжэй нормы. Колькі разоў трэба выклікаць спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, каб быў зроблены пераразлік аплаты за ацяпленне?
За адказам мы звярнуліся да галоўнага інжынера УП ЖКГ Ушацкага раёна Анжалікі Джонаўны ХАХЛОВАЙ.
– Трэба, каб за месяц было зроблена тры замеры тэмпературы. Нашы спецыялісты прыходзяць са сваім тэрмометрам і складаюць адпаведныя акты. Калі яна ніжэй нормы, будзе зроблены пераразлік.