В Ушачах подведены итоги районного этапа республиканского конкурса детского рисунка на экологическую тематику

Калейдоскоп

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Трэба зазначыць, што сёлета юныя мастакі парадавалі колькасцю і якасцю работ: кампетэнтнаму журы давялося ацаніць больш паўсотні малюнкаў.

У выніку ва ўзроставай групе 3-5 год першае месца прысуджана выхаванцы ясляў-сада №3 г.п.Ушачы Анастасіі Агіевіч за аплікацыю “За жывую планету”. Другой стала работа “Зробім прыроду чысцей” Марыі Хамёнак (яслі-сад №1), трэцяй – “Сняжок” Марыі Ціханавай (яслі-сад №2).

Ва ўзроставай групе ад 6 да 10 год лепшым аднагалосна быў прызнаны малюнак “Клопат пра жывёлу” вучня Ушацкай СШ Мікіты Бялова. “Гэта работа вылучаецца як удалай кампазіцыяй, так і выкарыстаннем розных тэхнік: тут і солевыя разводы па акварэлі, і напырскванне фарбы”, – пракаменціравала рашэнне журы яго старшыня – выкладчык мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў А.А.Смык. Другім стаў малюнак “Кропелька ўпала і вады не стала” Івана Карпёнка (Вялікадолецкая дзіцячы сад — сярэдняя школа), трэцім – “Смеццю тут не месца” Багдана Церашкевіча (яслі-сад №4). Усе названыя работы прадставяць раён на абласным этапе конкурсу.

Ну а малюнак вялікадолецкай школьніцы Паліны Смаляк “Не губіце прыроду” адзначаны спецыяльным прызам рэдакцыі “Патрыёта”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *