Александр Медведский из Веркуд бьёт все рекорды! Улов щуки весом в 14 килограмм!

Калейдоскоп

Конкурс рыбакоў у нашай газеце ўтварыўся сам сабой. Надрукаваўшы адзін здымак, аматары рыбнай лоўлі працягваюць дасылаць фота з удалым уловам. І на гэты раз інфармацыя прыйшла з Вяркуд, дзе пражывае Аляксандр Мікалаевіч Мядзведскі. Малады мужчына рыбачыць з дзяцінства, вельмі карысным аказалася яго захапленне для падтрымкі бюджэту мнагадзетнай сям’і, якая рамантуе новы дом і абжываецца ў ім. Рыбныя дні ў Мядзведскіх частыя. Нягледзячы на мноства спраў па падсобнай гаспадарцы, галава сям’і ўсё ж знаходзіць час на любімае хобі. У асноўным рыбачыць на Павульскім возеры, якое недалёка, дзе і злавіў гэты экзэмпляр. Шчупак вагой 14 кілаграмаў аказаўся самым удалым сёлетнім трафеем, ды і наогул за ўсю біяграфію мужчыны, ну а сямі-пяці кілаграмовыя асобіны трапляюць на кручок часцей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *