Про них писал «Патрыёт»

Общество

У радасці і горы газета – праваднік інфармацыі паміж людзьмі. Вось і ў такім канкрэтным выпадку. У адным са жнівеньскіх нумароў быў аповед аб маці Але Папалавай з гарпасёлка, якая разам з дачкой Святланай, хворай на цэрабральны параліч, церпяць шмат гора з-за гэтага. Дзяўчына ў свае дваццаць гадоў пасля некалькіх сур’ёзных аперацый устала з каляскі. Але з-за фінансавых праблем яна не можа мець пярвейшыя прылады для рэабілітацыйных практыкаванняў. Дзяўчына пазбаўлена была вывучаць камп’ютар, бо яго не было за што купіць.

Пасля апублікавання матэрыяла ў газеце некаторыя чытачы адгукнуліся на прапанову рэдакцыі дапамагчы сям’і. Ала нават не ведае прозвішчаў мужчыны (імя яго – Аляксандр) і жанчыны, якія прынеслі сабраныя ў калег грошы. Пазваніла сяброўка па сумеснай вучобе ў Ветрынскім вучылішчы, дзе разам асвойвалі прафесію майстра плодаагароднінавода, Аліна Клачок з Вялікіх Долец. Хоць яна сама мнагадзетная мама, але трымаюць карову, ёсць прысядзібны ўчастак. Аліна прапанавала сваёй былой аднагрупніцы бульбу, малако. Сям’я пенсіянераў з Лутава таксама пазваніла з прапановай падзяліцца бульбай. Праўда, Ала – жанчына вельмі сціплая, таму адмовілася ад гэтай дапамогі. Хоць яна і вельмі патрэбна сям’і. Але нешта ўжо і ажыццявілася для Святланы.

За перыяд пасля публікацыі ў газеце маці купіла дачцэ боцікі, узяла ў растэрміноўку камп’ютар. За яго, канечне, трэба плаціць штомесяц, але дзяўчына ўжо не адчувае сябе такой абдзеленай, як раней. Цяпер патрэбны грошы на паездку ў санаторый. Трэба неяк збіраць з невялікага даходу сям’і. Можа зноў знойдуцца добрыя людзі, дапамогуць. Праўда, гэта я выказваю сваю думку. Ала просіць, каб не пісалі больш пра іх, бо вельмі перажывае з-за такога свайго становішча і па сціпласці сваёй саромеецца дапамогі. А ўсё ж ісці на



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *