Лёгкая атлетика

Общество

З мэтай папулярызацыі бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі, агляду эфектыўнасці работы ў навучальных установах па развіцці цягавітасці ў навучэнцаў, вызначэння складу зборнай каманды раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, 22 верасня і 1 кастрычніка праводзіўся раённы этап легкаатлетычнага кросу сярод вучняў сярэдніх і базавых школ па ўзроставым групам 1995-1996 і 1997-1998 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах прымала ўдзел 11 школ раёна.

У малодшай узроставай групе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца – у вучняў Ільюшынскай школы, другое – Ушацкай, трэцяе – Вялікадолецкай. Першае месца ў старэйшай групе заваявалі прадстаўнікі Мосарскай школы, другімі і трэцімі, як і ў папярэднім выпадку, сталі вучні Ушацкай і Вялікадолецкай школ адпаведна. У агульным заліку па выніках двух дзён спаборніцтваў абсалютнымі пераможцамі сталі вучні Ушацкай школы, на другім месцы размясціліся прадстаўнікі Вялікадолецкай школы, на трэцім – Ільюшынскай.

У асабістым першынстве сярод хлопчыкаў 1995-1996 гадоў нараджэння першае месца заваяваў Станіслаў Сабін (Ільюшынская школа), другое месца – Яўген Кладніцкі (Вяркудская), трэцяе – Дзмітрый Падгол (Кубліцкая). Сярод дзяўчынак гэтага ж году нараджэння перамога дасталася Анастасіі Барысавец (Ушацкая школа), на другім месцы апынулася вучаніца Вялікадолецкай школы Людміла Бука, на трэцім – Анжаліка Рудкоўская (Ільюшынская).

Першую прыступку п’едэсталу ў асабістым першынстве сярод хлопчыкаў 1997-1998 гадоў нараджэння заняў вучань Мосарскай школы Міхаіл Вусько, другое – Ілья Рыталь (Вялікадолецкая), трэцяе – Яўген Хвошч (Ленінская). Сярод дзяўчынак 1997-1998 гадоў нараджэння перамога дасталася Аксане Бабаедавай (Ушацкая), на другім месцы Алёна Контарава (Мосарская), на трэцім – Ганна Куксёнак (Кубліцкая).

Увайшлі ў склад зборнай каманды раёна і ўдзельнічалі ў абласных спаборніцтвах С.Сабін, Я.Кладніцкі, Д.Падгол, А.Барысавец, Л.Бука і В.Падворная.

Г.ГАЙКО,

галоўны спецыяліст аддзела адукацыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *