Сельское хозяйство Ушаччины за 9 месяцев

Общество

На мінулым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны вынікі работы сельскагаспадарчай галіны за 9 месяцаў. Са справаздачай выступіла В.Л.ХАМЁНАК, намеснік старшыні райсельгасхарча па эканоміцы.

Вытворчасць малака павялічылася на 2,6 працэнта, свініны – на 5,7, агародніны і кармоў – на 1,6, аднак знізілася вытворчасць ялавічыны на 0,2 працэнта. Пасяўныя плошчы пад зерневыя ўраджаю 2011 года павялічаны на 1546 гектараў, што склала 129 працэнтаў да ўзроўню адпаведнага перыяду 2009 года, азімага рапсу – на 470 гектараў.

За справаздачны перыяд дапушчана зніжэнне тэмпаў росту вытворчасці і не дасягнуты ўласны ўзровень папярэдняга года ў шасці сельскагаспадарчых арганізацыях раёна: “Дземенец-Агра” (95,8), “Ільюшынскі” (99,7), “Вялікадолецкае” (99,5), “Дубраўка” (89,1), “Арэхаўна” (93,1), “Райаграсервіс” – 98,8. Ва ўсіх гэтых гаспадарках знізіўся аб’ём раслінаводства, а ў трох апошніх і жывёлагадоўлі, вытворчасць малака на адну карову знізілася адпаведна на 645, 636 і 885 кілаграмаў.

Пастаянна вядзецца работа па павышэнні якасці рэалізоўваемай прадукцыі жывёлагадоўлі. Усе гаспадаркі, акрамя “Дземенца”, атрымалі сорт “экстра”, ім рэалізавана 9,3 працэнта малака. Больш за ўсіх прадало малака экстрай “Арэхаўна” – 24,5 працэнта, “Ільюшынскі” – 19,3, “Кублічы” – 10,8. Вышэйшым гатункам прададзена 53 працэнты, першым – 33. У кожнай гаспадарцы былі выпадкі продажу няякаснага малака – другім гатункам прададзена 5 працэнтаў ад здадзенага, самы вялікі аб’ём продажу такога малака ў “Вялікадолецкім” – 13,8 працэнта.

Надой на карову склаў 2428 кілаграмаў, што на 306 кілаграмаў меней узроўню 2009 года і толькі ў дзвюх гаспадарках больш мінулагодняга – “Агра-Селішча” на 228 кілаграмаў і “Вялікадолецкім” на 25. Самыя высокія прывагі буйной рагатай жывёлы па-ранейшаму ў “Райаграсервісе” – 758 грамаў, стабільныя яны і ў ПУП “Сарочына”, дзе займаюцца свінагадоўляй – 556 грамаў.

Недаатрымана прыплоду буйной рагатай жывёлы на 196 галоў. Гэта асноўная прычына зніжэння валавой прадукцыі. Толькі чатыры гаспадаркі працуюць як след па асемяненні жывёлы і маюць вынікі, у “Райаграсервісе” атрымана на 134 галавы больш, у “Глыбачанах” – на 72, “Вялікадолецкім” – на 30 галоў і “Агра-Селішча” – на 12.

Гаспадаркамі нарыхтавана дастатковая колькасць кармоў – 29,7 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, неабходна толькі наладзіць паўнацэннае кармленне.

Валавы збор зерневых склаў 21595 тон, або 77 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, сярэдняя ўраджайнасць – 17,9, рапсу толькі 5,1 цэнтнера з гектара.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг склала 32,3 мільярда, рост – 41,5 працэнта да ўзроўню 2009 года. Сабекошт тоны малака склаў 683 тысячы, у сярэднім па раёне ад кожнай тоны атрымана 166 тысяч рублёў прыбытку. Па ранейшаму самыя вялікія страты з-за продажу малака нізкай якасці – 584 мільёны рублёў: “Вялікадолецкім” – 130 мільёнаў, “Арэхаўне” – 110, “Райаграсервісе” – 84, “Кублічах” – 74,5. Акрамя гэтага страты ад ялавасці кароў склалі 477 мільёнаў. Расход кармоў на адну тону малака склаў 1,22 тоны кармавых адзінак, у “Арэхаўне” гэты паказчык вышэй на 0,4 тоны, “Вялікадолецкім” – на 0,3 (норма 1,0-1,2). Расход кармоў на вытворчасць тоны ялавічыны склаў 12,03 тоны, але ў “Ільюшынскім”, “Дубраўцы” і “Вялікадолецкім” ён па 15,2 тоны. У цэлым па раёне ад рэалізацыі прадукцыі атрымана 1586 мільёнаў страт. Рэнтабельнасць мінус 8,3 працэнта. Аднак з улікам атрыманых бюджэтным сродкаў усе гаспадаркі маюць станоўчы вынік і чысты прыбытак. Выручка на аднаго працуючага ад рэалізацыі прадукцыі – 19,4 мільёна. Сярэднямесячная зарплата склала 678,9 тысячы рублёў, у верасні 759,3. Даведзенае заданне па росце заработнай платы не выканана на 15 працэнтаў, павышанае – на 34. Аднак рост зарплаты напрамую залежыць ад вытворчасці прадукцыі, якую неабходна нарошчваць. Павелічэнне прадукцыі жывёлагадоўлі плануецца атрымаць за кошт збалансаванага і якаснага кармлення жывёлы, неабходна наладзіць работу па асемяненні матачнага пагалоўя. Па папярэдняй ацэнцы работы дзесяці месяцаў рост вытворчасці складзе 101,3 працэнта.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *