Рекорд жителя Глыбочки удалось побить Игорю Бруцкому — выловить щуку весом в 8,5 килограмм!

Калейдоскоп

Матэрыял пра 7-кілаграмовага шчупака, якога злавіў жыхар Глыбачкі Васіль Камовіч, у мінулым нумары быў адным з самых папулярных. Але гэты рэкорд пабіў Ігар Бруцкі – на возеры Янова днямі заўзяты рыбак вылавіў асобіну вагой 8,5 кілаграма і даўжынёй 93 см. Такога вялікага шчупака ўраджэнцу Матырына ўдалося выцягнуць не адразу, габарыты рыбіны, зразумела, не адпавядалі зробленай лунцы.

Ігар – даўні аматар рыбалкі, асабліва зімовай. Часам яго інтарэс раздзяляе і падтрымлівае на возеры жонка Вольга. А вось сынок Мацвей, убачыўшы прынесены ўлоў, доўга з цікавасцю разглядаў яго, а потым сказаў, што тата злавіў дракона.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *