Поддержка сельских регионов, увеличение рождаемости. Что ещё обсуждали делегаты ВНС на встрече в Витебске?

Общество

На бягучым тыдні ў Віцебску адбылася сустрэча дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу, якія прадставяць на форуме Прыдзвінскі край. Ад Ушаччыны на ёй прысутнічалі старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч і дырэктар музея народнай славы імя У.Лабанка Н.П.Бугай.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанка падкрэсліў, што ўсенародны форум закліканы аб’яднаць грамадства, даць адказы на хвалюючыя пытанні. Рэцэпты звонку нам не падыходзяць, галоўнае – захаваць беларускую дзяржаўнасць, нацыянальную згоду.

Удзельнікі сходу абмеркавалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Згодна з ім дзяржава працягне захоўваць сваю сацыяльную накіраванасць, асноўная ўвага будзе надавацца росту даходаў насельніцтва, занятасці, даступнасці жылля і высокатэхналагічных паслуг у сістэме аховы здароўя, адукацыі. У прыярытэце – павелічэнне нараджальнасці, паколькі з 1995 года зніжаецца колькасць насельніцтва (маладыя людзі часцей выбіраюць кар’еру, пазней уступаюць у шлюб, думаюць пра папаўненне). Сямейны капітал стаў эфектыўнай мерай для павышэння нараджальнасці трэціх і наступных дзяцей, зараз прапануецца прадугледзець такую дапамогу і пры нараджэнні другога дзіцяці.

Плануецца стварэнне кластараў, што дазволіць павялічыць канкурэнтаздольнасць і колькасць працоўных месцаў, зарплату прадстаўнікоў профільных супольнасцяў. Зрабілі ўпор удзельнікі сходу і на неабходнасці падтрымаць сельскія рэгіёны, дзе за апошнія 20 гадоў колькасць жыхароў скарацілася на 40 працэнтаў. На Усебеларускі народны сход накіраваны таксама найбольш цікавыя прапановы, агучаныя на дыялогавых пляцоўках – на Віцебшчыне іх паступіла больш за 400 ад 315 чалавек.

Кожны дэлегат на агульнанацыянальным форуме прадставіць сваю мясцовасць і розныя сферы дзейнасці. Аднак усе перакананы, што галоўная задача – пачуць адзін аднаго, толькі так можна прыйсці да агульнага рашэння, дапамагчы ў развіцці краіны.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *