А вы знаете, как раньше выглядел санаторий «Лесные озёра»? Уникальные фотографии

Общество

Гэтыя ўнікальныя фотаздымкі даслаў наш калега, мінскі журналіст Алег Паўлаў. На іх – узведзеныя ў 1929-1930 гадах карпусы санаторыя “Баркоўшчына” – першага, які пачалі будаваць у БССР на вядомых яшчэ ў 1514 годзе аднайменных крыніцах. Праіснаваў ён у такім выглядзе да Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой у здраўніцы размяшчаліся акупанты. Быў спалены, у некаторых застаўшыхся дамах у мірны час потым размяшчаўся дзіцячы дом, а пазней быў пабудаваны дом адпачынку “Лясныя азёры”, які ў 1999 годзе атрымаў статус пансіяната з лячэннем, а з 2006 – санаторыя. Такім чынам мы можам гаварыць, што ўшацкая здраўніца тры разы мяняла выгляд. На здымках – яго другое аблічча, а змешчаны яны былі ў 1929 годзе ў выданні “Беларускі піонэр”, на адным з якіх будаўнікі стаяць у чарзе, напэўна, за разлікам. Даволі выразна бачны твары, і мабыць нехта з нашых чытачоў зможа пазнаць на іх сваіх продкаў.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *