А пачалося ўсё ў 2007 годзе, калі 12-гадовы хлопчык прыйшоў займацца ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу на аддзяленне армрэстлінга. Менавіта гэты від не проста зацікавіў, а па-сапраўднаму захапіў. У такім узросце інтарэсы хлопчыкаў звычайна вельмі няўстойлівыя і часта мяняюцца, але Яўген ужо тады праявіў свой характар і цвёрда вырашыў займацца менавіта армрэстлінгам.
– Жаданне хадзіць у секцыі на пэўным этапе з’яўляецца ў многіх юнакоў, аднак праз некаторы час бачна, у каго гэта сапраўды можа атрымацца. Напэўна, у гэтым ёсць штосьці прыроджанае, – гаворыць трэнер Яўгена Каваленкі Ігар Уладзіміравіч Клімашэўскі.
Пастаянныя трэніроўкі і старанне прынеслі свой плён. Канечне, не адразу. Вельмі важным і багатым на перамогі стаў для Я.Каваленкі 2009 год.
На першых сваіх спаборніцтвах у красавіку мінулага года на першынстве Рэспублікі Беларусь сярод юнакоў да 18 гадоў Яўген заняў першае месца і выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Пазней ў Баранавічах сярод юніёраў у сваёй вагавой катэгорыі ён зноў становіцца лепшым на абедзве рукі. У гэтым жа годзе на чэмпіянаце рэспублікі па армрэстлінгу малады спартсмен з Ушач узняўся на вышэйшую ступень п’едэстала.
Сапраўдным выпрабаваннем для хлопца стала першынство Еўропы сярод юніёраў. Яўген не толькі заваяваў срэбра, але і выканаў нарматыў майстра спорту. Потым пацвердзіў яго на чэмпіянаце краіны сярод мужчын. Як прыемна гаварыць аб тым, што за ўсю гісторыю развіцця армрэстлінгу самым юным майстрам спорту стаў менавіта ўшачанін.
Гэтым летам нашы спартсмены вярнуліся з чарговай перамогай з дваццатага юбілейнага чэмпіянату Еўропы па армрэстлінгу, які праходзіў у Маскве. І зноў Яўген Каваленка заваяваў бронзу сярод юніёраў. Трэба адзначыць, што Жэню перамога дасталася няпроста, у падгрупе былі юнакі да 18 гадоў, а яму толькі што споўнілася 15.
Сёння Яўген Каваленка разам з неаднаразовым чэмпіёнам Аляксандрам Лабанём уваходзіць у нацыянальную зборную па армрэстлінгу.
Заваяваўшы столькі медалёў, Жэня не думае спыняцца на дасягнутым. Кожны дзень па тры гадзіны трэніруецца, імкнецца ўдасканальваць сваё спартыўнае майстэрства. Дае адпачыць сабе толькі ў нядзелю. Як адзначае І.У.Клімашэўскі, з таго моманту, як хлопец прыйшоў займацца, ён не прапусціў ніводнай трэніроўкі. Сёння з лёгкасцю падцягнецца на перакладзіне 46 разоў. Замест праседжвання гадзінамі за камп’ютарам, як робяць многія яго равеснікі, аддае перавагу здароваму ладу жыцця. Зараз хлопец рыхтуецца да чарговых спаборніцтваў.
Дзякуючы вось такім мэтанакіраваным і рашучым спартсменам, якія займаюць дастойныя месцы, пра Ушачы ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У перамогах жа Яўгена заслуга як яго самога, так і трэнера. Удзел у спаборніцтвах напрамую залежыць і ад фінансавых сродкаў. Спонсарскую дапамогу неаднаразова аказвалі ПУП «Сарочына», ТАА «Лес», ПУП «Ніксельбуд», ПУП «Бурэнергасервіс», ПУП «Меналайн», ПУП «Белкалінка».
Хлопец ужо вырашыў, што звяжа сваё жыццё са спортам і плануе атрымаць адпаведную адукацыю. Наперадзе ў самага юнага майстра спорту па армрэстлінгу шмат выпрабаванняў і верыцца, што яшчэ не раз ён падымецца на ступені п’едэсталаў. Поспехаў і прыгожых перамог табе, Жэня.

Менавіта такія рысы характару ўласцівы нашаму маладому ўшацкаму спартсмену, імя якога ўжо не раз гучала на розных спаборніцтвах па армрэстлінгу – Яўгену Каваленка. Нягледзячы на свой узрост, а Жэня яшчэ вучыцца ў дзесятым класе, неаднароза падымаўся на ступені п’едэстала на чэмпіянатах і першынствах – рэспубліканскіх і міжнародных.