“Хацелася б зрабіць рэканструкцыю дома, ведаем, што многія ўшачане карысталіся льготным крэдытам, што выдаваўся на газіфікацыю, замену акон, даху. Ці прымаюць зараз заявы, паколькі чулі, што крэдытаванне на некаторыя мэты прыпынена”.
За адказам мы звярнуліся да загадчыка сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргея Пятровіча ДЫММАНА.
– Так. Грамадзяне, якія маюць патрэбу ў рамонце дома, як і раней, могуць звярнуцца ў райвыканкам з патрэбнымі дакументамі, па ўказе №75 ім выдзяляецца льготны крэдыт (да 300 базавых велічынь). Сродкі гэты “Беларусбанк” выдае безнаяўнымі грашыма – аплачваюцца матэрыялы, работы, заяўленыя для рамонту.