Филиал Ушачи АТП №6

Общество

У гэтым асноўная перавага як філіяла Ушачы ААТ “АТП №6 г.Наваполацк”, так і любой дзяржаўнай аўтакалоны. Яны выконваюць стандарты, прыходзяць у самыя невялікія вёсачкі, таму што такое права гарантавана пасажырам дзяржавай, якая і датуе стратныя рэйсы. І разам з тым яны не адны на рынку пасажыраперавозак, вымушаны канкурыраваць з прыватнікамі, манеўраваць паміж жорсткімі разлікамі прыбыткаў і зручнасцю людзей. Як спраўляюцца з няпростай задачай – наша гутарка з дырэктарам філіяла В.С.СПІРЧОНКАМ.

– Думаю, адзнаку лепш за ўсё дадуць нашы пасажыры. Скаргаў на адсутнасць у вызначаны час аўтобуса няма, хоць і няпроста было зімой дабрацца да аддаленых вёсак. Наогул меркаванні людзей, зручнасць раскладу мы ўлічваем абавязкова. Напрыклад, сацыяльныя стандарты ў накірунку тэлерэтранслятара выконваюцца на 300 працэнтаў, а акупнасць маршрута толькі 25,8 працэнта. Акрамя ўласных, многа праходзячых аўтобусаў, аднак мы не адмяняем маршрут, каб людзі дабраліся на работу ва Ушачы і наадварот. Маршрут на Старое Сяло-Пліна акупляецца толькі на 6,6 працэнта, Пораўна – на 10,5, аднак аўтобус прыходзіць да людзей у вызначаныя дні. Канечне, аналізуем колькасць пасажыраў, продаж папярэдніх білетаў, наяўнасць іншых аўтобусаў, згодна з чым і падаём большы ці меншы аўтобус, каб такім чынам скараціць страты. І тым не менш, прыгарадныя маршруты прынеслі 126 мільёнаў страт, міжгорад – 71, толькі мільён прыбытку (з улікам датацыі) атрымалі ад гарадскога аўтобуса.

– Вы аналізуеце, з чым гэта звязана?

– Многія прыгарадныя маршруты былі датацыйныя з-за невялікага пасажырапатоку, аднак прыбытковым заставаўся міжгорад. Зараз назіраецца і агульнае скарачэнне колькасці пасажыраў. Толькі за 9 месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага на 13 працэнтаў знізілася колькасць пасажыраў па міжгораду і на 9 — па прыгарадзе. На Віцебск сёлета ехала на 1753 чалавекі меней, увогуле ж колькасць пасажыраў паменела ажно на 21 тысячу. Гэта ў сваю чаргу звязана з многімі фактарамі: змяншэннем колькасці насельніцтва, павелічэннем асабістага транспарту і колькасцю асоб, як легальных, так і не, якія займаюцца пасажыраперавозкамі.

– На чым атрымліваеце прыбыткі?

– Засталіся і прыбытковыя маршруты, напрыклад, Ушачы-Полацк праз Варонічы – 116 працэнтаў акупнасці. Аказваем паслугі насельніцтву – нашы аўтобусы заказваюць для экскурсій, іншых мэт. Набылі дарагое абсталяванне па шынамантажу і якасць паслуг гарантуем. Прыбытковыя і грузаперавозкі, канечне, калі заняты работай. Летам на дзве адзінкі павялічылі грузавы парк машын, скарацілі час прастояў на рамонце і павялічылі такім чынам рабочы. Прыбытак прыносіць таксама наш магазін на аўтастанцыі, дзе гаспадараць Н.Л.Голубева і Т.М.Жыцянёва.

– У любой справе поспех мінімум напалову залежыць ад людзей, іх добрасумленнасці. Як ахарактарызуеце новы для Вас калектыў?

 

– У любой справе поспех мінімум напалову залежыць ад людзей, іх добрасумленнасці. Як ахарактарызуеце новы для Вас калектыў?

– У любой справе поспех мінімум напалову залежыць ад людзей, іх добрасумленнасці. Як ахарактарызуеце новы для Вас калектыў?

 

 

– Працаздольны і дружны. У філіяле працуе 56 чалавек, і не толькі вадзіцелі лічаць гэты дзень сваім прафесійным святам, а і рамонтная служба, кантралёры па выпуску, касіры… Бо літаральна ўсе служаць адной мэце – бяспечнаму і камфортнаму абслугоўванню пасажыраў. У нас вельмі многа адказных работнікаў, інакш, напэўна, і не можа быць пры рабоце з людзьмі. Вадзіцелі Міхаіл Васільевіч Стрыжонак, Іван Рыгоравіч Сіротка, Аляксандр Міхайлавіч Малочка, Мікалай Віктаравіч Зімніцкі, Васіль Лявонавіч Шалак, Мікалай Сяргеевіч Шчукін, Мікалай Леанідавіч Рубіс, Канстанцін Юр’евіч Каваленка, Іван Аляксандравіч Контараў. Сёлетні год для калектыву юбілейны – ААТ “АТП №6 г.Наваполацк” адзначае 65-годдзе з дня ўтварэння. Дэлегацыя філіяла, а гэта не толькі цяперашнія работнікі, але і ветэраны вытворчасці, якія адпрацавалі 20 і болей гадоў, запрошана на ўрачыстасць у Наваполацк. Ганаровай граматай “Віцебскаблаўтатранс” узнагароджаны вадзіцель Мікалай Віктаравіч Падсаднік, нашага АТП №6 – білетны касір Ганна Уладзіміраўна Контарава і вадзіцель Мікалай Уладзіміравіч Федарэнка. Я ж хачу павіншаваць з прафесійным святам увесь наш калектыў, пажадаць асноўнага – здароўя, удачы, чыстых трас і ўдзячных пасажыраў.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *