Ушачское ДРСУ-105

Общество

Ушацкае ДРБУ-105 абслугоўвае 606,2 кіламетра аўтамабільных дарог мясцовага значэння, 36 мастоў агульнай працягласцю 614,14 метра і 759 водапрапускных труб агульнай даўжынёй 9923,5 метра.

У лістападзе гэтага года ДРБУ-105 споўніцца 53 гады і кожны з іх мае сваю адметнасць. Сёлетні на прадпрыемстве лічаць пераломным да лепшага – калектыў увайшоў у лік паспяховых філіялаў КУП “Віцебскаблдарбуд”, аб гэтым сведчаць і паказчыкі эканамічнай дзейнасці. Сёння ў калектыве працуе 86 чалавек і імі дасягнуты высокія рубяжы. Так, выручка з пачатку года склала 6 мільярдаў 36 мільёнаў рублёў, а гэта амаль удвая больш леташняга паказчыка, уласнымі сіламі выканалі работ на 4 мільярды 629,4 мільёна рублёў, што зноў жа на мільярд 200 мільёнаў больш мінулагодняга.

Прадукцыйнасць працы склала 74,5 мільёна рублёў – тэмп росту да мінулага года 167 працэнтаў. Рэнтабельнасць – 15,4 працэнта, летась 2,3, прыбытак – 678 мільёнаў, чысты прыбытак – 330. У выніку і сярэднемесячная заработная плата вырасла з 864 тысяч рублёў летась да мільёна 177 тысяч рублёў сёлета.

“Сухія” лічбы, але за імі ўмелае кіраўніцтва вытворчым працэсам, пашырэнне тэхнічнай аснашчанасці, адданая праца ўсяго калектыву. За год набылі бульдозер, экскаватар, грэйдар, два каткі, шчэбеняразмеркавальнік, МАЗ з раскідвальнікам пясчана-солевай сумесі, а ў выніку сёння аўтатрактарны парк дазваляе ўласнымі сіламі выконваць не толькі запланаваны аб’ём работ, але і дапамагаць цяжкой тэхнікай іншым філіялам.

Дарэчы, з кожным годам змяншаюцца планавыя аб’ёмы работ, вытворчая праграма года ўжо выканана, а каб зарабіць грошы, шукаюць работу за межамі раёна. – Вось цяпер, расказвае начальнік Генадзь Аляксеевіч Глінскі, – “пайшлі” на Полацкі малаказавод, а наогул па дагаворах асвоена два мільярды 431 мільён рублёў.

Здымак, якія вы бачыце, зроблены на добраўпарадкаванні тэрыторыі санаторыя “Лясныя азёры”. Праведзены такія ж работы на “Нафтане”, цэнтральнай кацельні ва Ушачах, тэрыторыі ЖБК-9, у Дубраўцы, рэканструяваны мост цераз раку Гарбаціца, многа зроблена па рамонце дарог у вёсках раёна па заяўках сельскіх Саветаў.

Для дарожнікаў стала прывычным, што калі іншыя толькі збіраюцца на працу, яны на рабочых месцах, а зімой на расчыстцы і падсыпцы дарог ужо і напрацаваліся. З сямі гадзін кароткая разнарадка, удакладненне аб’ёмаў і тэхнікі – і да васьмі тэрыторыю тэхніка і брыгады пакідаюць. Нягледзячы на такі напружаны графік, калектыў трывалы, славіцца сваімі працоўнымі дынастыямі – іх тут ужо чатырнаццаць. Каб вытрымаць высокую якасць асфальтабетоннай сумесі патрэбна мець высокія прафесіянальныя веды і вопыт, іменна такімі якасцямі валодаюць майстар участка АБЗ Г.П.Васілеўскі, машыніст змяшальніка асфальтабетоннай устаноўкі Ю.І.Федарэнка, які прысвяціў дарожнай галіне 17 гадоў, памочнік машыніста В.К.Андзін – 14 гадоў. Больш за 11 гадоў на аб’ектах павышанай складанасці, ёсць такія ў дарожнай галіне, са сваёй брыгадай старшы майстар Д.П.Цімафееў. 34 гады ў калектыве працуе экскаватаршчык А.У. Клемяценка, 35 – былы вадзіцель, а цяпер вартаўнік, В.А.Глінскі.

Выдатны грэйдэрыст В.В.Пугач (на здымку).

На змену ім прыходзіць моладзь, яшчэ толькі тры гады адпрацаваў варшчыкам бітуму С.Я.Лабёнак, але вызначыўся сваёй стараннасцю. Пасля заканчэння Гомельскага дарожна-будаўнічага каледжа на пасады дарожных майстраў прыйшлі Андрэй Агіевіч і Анастасія Падрэз і адразу паказалі высокі прафесіяналізм, сталі паўнапраўнымі членамі калектыву.

Да прафесіянальнага свята Ганаровай граматай “Віцебскаблдарбуда” ўзнагароджана вядучы бухгалтар Н.М.Кашыцкая, падзяку галаўнога прадпрыемства атрымаў механізатар У.А.Коршун і званне “Ветэран працы” – С.С.Мялешка.

Віншуем калектыў з прафесіянальным святам. Так трымаць і далей, дарожнікі!

 

 

 



1 комментарий по теме “Ушачское ДРСУ-105

  1. Все конечно понятно ДРСУ исполняется 53 года, все так красиво написано про эту организацию, но есть одно НО и вопрос ДРСУ 105: КОГДА ЖЕ ВСЕ ТАКИ БУДЕТ СТОЯТЬ ЗАКРЫТАЯ ОСТАНОВКА В ДЕРЕВНЕ «ЛИПОВКИ» С НАВЕСОМ???? Сколько раз уже обращались в организацию, но все безрезультатно, люди едут из деревни даже если дождь, ветер или снег, на остановке стоять не возможно, сделана одна скамеечка и то из двух реек, сколько еще это так будет стоять?….Просто в очередной раз от всех жителей деревни и приезжих просим поставьте остановку. Если же вопрос будет не улажен мы будем обращаться в выше стоящую организацию!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *