Віцебскую вобласць на VI Усебеларускім народным сходзе прадставяць 310 чалавек, у тым ліку чацвёра прадстаўнікоў Ушаччыны. У спісе нашых дэлегатаў абраныя дэпутацкім корпусам Н.М.Марковіч і А.М.Крыштопенка, а таксама старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка, які выбраны Прэзідыумам Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, дырэктар музея народнай славы імя У.Е.Лабанка Наталля Пятроўна Бугай – яе кандыдатура вылучана на пасяджэнні цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз моладзі”.