Внимание, конкурс!

Калейдоскоп

 

Шчаслівыя разам!

Хутка дзень закаханых, з нагоды гэтага свята “Патрыёт” запускае чарговы фотаконкурс “Шчаслівыя разам”. Прапануем ушачанам – закаханым парам ці сем’ям, незалежна ад узросту, стаць яго ўдзельнікамі. Упэўнены, што ў вашых альбомах і тэлефонах нямала прыгожых фота, на якіх засведчаны шчаслівыя моманты. Дасылайце свае здымкі, далучыўшы да іх цікавыя гісторыі знаёмства ці развіцця адносін. Прычым, адправіць на конкурс можна не толькі свае ўласныя фота, а і, напрыклад, сваіх блізкіх.


Чакаем вашых фатаграфій як у сацыяльных сетках “Патрыёта”, так і па электроннай пошце belpatriot@tut.by да 7 лютага. Яны будуць апублікаваны на старонках газеты. Выбраць жа самую прыгожую і крэатыўную пару з ліку канкурсантаў змогуць усе жадаючыя шляхам адкрытага галасавання, якое завяршыцца напярэдадні Дня Святога Валянціна, 14 лютага. Пераможцу па традыцыі чакае прыз ад рэдакцыі. Далучайцеся і будзьце разам з намі!

Самадзейным аўтарам

Зіма – гэта час, калі ў многіх з нас з’яўляецца больш вольнага часу, які можна прысвяціць самаразвіццю і творчасці. Сярод нашых землякоў нямала людзей, якія маюць літаратурны дар і спрабуюць сябе ў напісанні вершаў і прозы. Калі ж вы лічыце, што ўзровень вашых твораў дастойны шырокай публічнасці, чаму б не паспрабаваць сябе ў адпаведных творчых праектах? Так, напрыклад, з 1 студзеня стартаваў адкрыты завочны літаратурны конкурс 8-га Міжнароднага літаратурнага фестывалю “Славянская ліра-2021”, работы на які можна накіраваць да 10 красавіка. На конкурс прымаюцца паэтычныя, празаічныя, драматургіяныя творы і нават мастацкія пераклады.

Яшчэ адзін цікавы праект – паэтычны конкурс “Горыч разлукі”. Удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя: прымаюцца песні, вершы, у якіх перададзены адчуванні, акрэсленыя ў назве конкурсу. Для ўдзелу трэба загэгістравацца на адпаведным сайце і накіраваць свае работы да 21 лютага.

Калі кагосьці зацікавіла гэтая тэма, атрымаць кансультацыю можна ў кіраўніка Народнага клуба “Муза” Людмілы Дунец. Інфармацыя пра конкурсы маецца на старонцы творчага аб’яднання “ВКонтакте”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *