В райисполкоме

Общество

У чацвер адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое правёў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ягоравіч Вайцянкоў. На ім былі абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў. Выканана толькі два прагнозныя параметры: па экспарце тавараў і абмежаванні імпарту паслуг. Заданне па выпуску прамысловай прадукцыі не выканалі 5 прадпрыемстваў з 6, спажывецкіх – 3 з 4 і толькі ПУП “Сарочына” з усіх сельскагаспадарчых арганізацый выканала даведзенае заданне па тэмпах росту валавой прадукцыі. Пры даведзеным заданні росту рознічнага тавараабароту на 32 працэнты ён павялічаны на 12,9. Таму былі заслуханы кіраўнікі агароднінасушыльнага завода, КУСГП “Дубраўка”, “Арэхаўна”. Нездавальняючай прызнана работа гэтых трох прадпрыемстваў, а таксама льнозавода, СВК “Ільюшынскі”, “Агра-Селішча”, “Дземенец-Агра”, КУСГП “Кублічы”, “Вялікадолецкае”. Аляксандр Ягоравіч заклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў да больш патрабавальнай і ўдумлівай работы з кадрамі і да прыняцця вычарпальных мер па выкананні прагнозных паказчыкаў.

Таксама разгледжаны пытанні “Аб выкананні бюджэту раёна за 9 месяцаў 2010 года”, аб рабоце па выкананні рашэнняў райвыканкама аб папярэджанні пажараў і гібелі людзей, аб рабоце са зваротамі грамадзян, якія паступілі ў райвыканкам, аб правядзенні прызыву грамадзян 1984-1993 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу і шэраг іншых.

Намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская паведаміла, што сродкі ад правядзення раённых суботнікаў ідуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі раёна. Вельмі часта паступаюць пажаданні ўшачан наконт абсталявання зоны адпачынку для дзяцей, не складана набыць абсталяванне, якое можна было б да замаразкаў зманціраваць, калі б усе арганізацыі пералічылі сродкі за суботнік, праведзены яшчэ вясной. Усім разам нам па сілах зрабіць свой горад утульным.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *