Паспорта готовности

Общество

Завяршыўся час атрымання пашпартоў гатоўнасці да чарговага ацяпляльнага сезона. Кіраўнікі пераважнай большасці арганізацый добрасумленна аднесліся да падрыхтоўкі і атрымалі пашпарты да 30 верасня. Аднак не змаглі гэта своечасова зрабіць філіял Ушацкі “ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” і “Ушацкі райаграсервіс”, атрымаўшыя пашпарты 13 кастрычніка. Толькі 15 кастрычніка зрабіў гэта “Ушацкі льнозавод”. Пералічаныя арганізацыі штогод нядбайна рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона.

Хацелася б спыніцца і на праблеме парушэння спажыўцамі Правілаў карыстання электрычнай энергіяй. За трэці квартал работнікамі энергасістэмы складзена 29 актаў – 14 на фізічных і 15 на юрыдычных асоб. Выяўлены ўрон вылічваецца поўнасцю і на падставе артыкула 20.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях назначаецца штраф у пяцікратным памеры ад нанесенага ўрону. Хто крадзе, той заўсёды трапляецца, таму танней аплаціць па лічыльніку, чым выплачваць мільённыя штрафы.

Зараз, калі пачаліся халады, немагчыма не закрануць пытанне электрабяспекі. Закрываюцца і ўцяпляюцца сенавалы, падсобныя памяшканні, сховішчы з палівам, а ўнутры застаецца электраправодка пад напружаннем. Паглядзіце, адключыце ўсё непатрэбнае і памятайце, што карыстацца самаробнымі награвальнымі ўстройствамі катэгарычна забараняецца.

А.КУХТА,

начальнік энергаінспекцыі.

В.ЛЮБЕЛЬСКІ,

інспектар

вытворча-збытавога ўчастка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *