Незаконная рыбалка

Общество

Дзяржаўнай інспекцыяй ажыццяўляецца пастаянны кантроль за захаваннем суб’ектамі гаспадарання, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства ў сувязі з ажыццяўляемай імі дзейнасцю ў паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых тэрыторыях.

У нашым жыцці дастаткова многа выпадкаў, калі чалавек ці па няведанні законаў, ці на свой страх і рызыку здзяйсняе якія-небудзь супрацьпраўныя дзеянні. Як правіла, такія людзі часцей за ўсё трапляюць у рукі праваахоўных органаў і нясуць адпаведнае пакаранне. Адны пасля гэтага на ўсё жыццё заракаюцца не рызыкаваць, іншыя, наадварот, у надзеі, што ў другі раз пранясе, наўмысна ідуць на парушэнні і злачынствы. Асабліва часта такое назіраецца ў асяродку рыбакоў-браканьераў.

Трэба адзначыць наступнае. Калі грамадзянін пасля накладання на яго адміністрацыйнага спагнання за незаконную лоўлю рыбы здзяйсняе такое ж парушэнне паўторна на працягу года ці з нанясеннем урону навакольнаму асяроддзю ў буйным памеры (больш за 40 базавых велічынь) або асабліва буйным (больш за 100), яго дзеянні трапляюць ужо пад адпаведны артыкул Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У такой сітуацыі апынуліся жыхар г.п.Ушачы Маковіч і жыхар в.Гвазды Ушацкага раёна Каваленка за сумесную здабычу рыбы сеткамі ў перыяд, калі забаронена лоўля ўсіх відаў рыбы, нанеслі навакольнаму асяроддзю ўрон у буйным памеры 64,2 базавыя велі- чыні (2247000 рублёў). Суд назначыў штраф у памеры 50 базавых велічынь кожнаму.

Жыхар вёскі Белае Ушацкага раёна Д.Мягель у паляўнічым угоддзі Лутаўскай паляўнічай дачы Ушацкай арганізацыйнай структуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” праводзіў стрэльбавае паляванне, пры гэтым здабыў адну асобіну казулі еўрапейскай у забаронены для палявання час і без адпаведных дакументаў. Па факце парушэння, з нанясеннем урону навакольнаму асяроддзю ў буйным памеры, была ўзбуджана крымінальная справа. Суд назначыў парушальніку штраф у памеры 80 базавых велічынь (2800000 рублёў) з канфіскацыяй паляўнічай стрэльбы. Урон пакрыты добраахвотна.

Не лішнім будзе напомніць аматарам рыбалкі, што з 15 кастрычні- ка ўстаноўлена забарона на лоўлю рака вузкапалага, якая працягнецца да 15 чэрвеня 2011 года.

Ф.КАВАЛЕЎСКІ,

дзяржінспектар Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *