Большой новогодний корпоратив, выгодные предложения и торты в любую точку района. Ушачский филиал активно готовится к праздникам

Общество

Навагодні карпаратыў

На вялікі навагодні карпаратыў, які пройдзе ў рэстаране “Купалінка” 24 снежня, ушацкія кааператары запрашаюць працоўныя калектывы раёна. На мерапрыемства з музычнай шоу-праграмай ужо забраніравалі месцы некаторыя арганізацыі. Як нам паведамілі ў аддзеле грамадскага харчавання Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства, да агеньчыка распрацавана некалькі варыянтаў святочнага меню, якое ўключае як традыцыйныя, так і новыя стравы. Кошт на аднаго чалавека складзе каля 45 рублёў, пры гэтым цэны засталіся на ўзроўні мінулага года. Гатовы прыняць ушачан, кампаніі, калектывы і ў іншыя зручныя для іх дні і ў астатніх кропках – кафэ “Еўропа”, “Тайм-аўт”, бары “Класіка”.

Выгадныя прапановы

Традыцыйна да святаў пакупнікоў чакае мноства выгадных прапаноў на розныя віды прадукцыі. Так, ужо зараз дзейнічае акцыя снежня. У акцыйны пералік тавараў трапілі, напрыклад, папулярныя торт “Казка” і рулет “Экстра” коштам 9,99 і 6,99 за кілаграм адпаведна, галубцы, цэннік за кілаграм якіх – 4.99.

Ствараюць атмасферу

Не толькі магазіны, а і кафэ Ушацкага філіяла зараз ва ўсю чаруюць над святочным убраннем. Ужо многія наведвальнікі ацанілі навагодняе афармленне ў “Папараць-кветцы”. Тут над стварэннем тэматычнай кампазіцыі не адну гадзіну шчыравала кухонны рабочы Алена Калітуха. Немагчыма не спыніць позірк на адмысловым каміне і прыгажуні-елцы. Атрыбуты для афармлення жанчына выкарыстоўвала як гатовыя, так і зробленыя сваімі рукамі.

Торт – у любую кропку раёна

Да Каляд і Новага Года аддзел грамадскага харчавання падрыхтуе лінейку традыцыйнай і любімай пакупнікамі кандытарскай прадукцыі, якая будзе мець адпаведнае святочнае афармленне. Гатовы тут прымаць індывідуальныя заказы на выпечку тартоў любога памеру. Заказаць іх можна не толькі ў “Кулінарыі”, а і за тры дні ў любым сельскім магазіне. Жыхары ж аддаленых вёсак раёна могуць зрабіць гэта праз аўтакрамы.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *