Центру культуры нужны руководители творческих коллективов, лесхозу — вальщик леса, а БООР — охотовед. Актуальные вакансии в Ушачском районе

Общество

Працягваем знаёміць чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 19 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна, якому патрабуюцца няня і кіраўнік гуртка, а таксама ТАА “Кампанія Прарыў” – выпальвальшчык драўнянага вугалю.

Электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі і спецыяліста чакаюць у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; намесніка кіраўніка – у аптэцы №65 г.п.Ушачы; кладаўшчыка – ва Ушацкай школе; галоўнага захавальніка фондаў – у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка. Вакансіі бібліятэкара, бібліёграфа і мастака-афарміцеля маюцца ў цэтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Вадзіцеля аўтамабіля і выратавальніка-пажарнага запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях; лесніка, вальшчыка лесу, майстра будаўнічых і мантажных (рамонтна-мантажных) работ – лясгас; хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў; дырэктара і паляўніцтвазнаўцу – раённая арганізацыя БТПР; прадаўца – Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрэбны загадчык і прыбіральшчык памяшканняў у Дубраўскі сельскі клуб, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, кіраўнік гуртка; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны.

Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, аператара машыннага даення, жывёлавода, трактарыста-машыніста, інжынера па ахове працы, галоўнага заатэхніка; “Агра-Селішча” – бухгалтара; “Дземенец” – бухгалтара, аператара машыннага даення, галоўнага заатэхніка; філіял “Маяк-Ушацкі” – электрагазазваршчыка і трактарыста; племстанцыя – заатэхніка.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 1100 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *