Где в Ушачах купить маски?

Общество

Без маскі зараз, што без кашалька, у магазіне няма чаго рабіць. Ды і ў любым грамадскім месцы таксама давядзецца апранаць. А паколькі выкарыстоўваць яе трэба не больш дзвюх гадзін, то на дзень спатрэбіцца не адна і не дзве. Дзе набыць і якую лепш?

З першым, дарэчы, не праблема. Маскі прадаюцца як у аптэках, так і ва ўсіх магазінах Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства, а таксама ў іншых гандлёвых кропках. А вось кошт адрозніваецца і залежыць пераважна ад матэрыялу, памераў і вытворцы.

Такім чынам, аднаразовыя з нятканага матэрыялу ў магазінах філіяла каштуюць 96 капеек, на пошце – 1.35. Апрацоўваць і выкарыстоўваць такую маску пасля дзвюх гадзін нельга. Ва ўнівермагу маскі былі трох відаў: акрамя прыгаданых вышэй, са стапрацэнтнай бавоўны, рознай па шчыльнасці матэрыялу і двухслаёвыя, якія можна выкарыстоўваць на два бакі, як прамавугольныя, так і са спецыяльнай выемкай для носу. Прычым, колер у некаторых на адваротным баку розны, што дарэчы, калі вы жадаеце, каб маска пасавала да вопраткі. Рызінкі на апошніх таксама зручныя, трывалыя, з рэгуліроўкай пад памер галавы. Кошт масак з нятканага матэрыялу – 93 капейкі, баваўняных – 1.57 і 2.30. Апошнія шматразовыя, зразумела, што іх можна мыць і выкарыстоўваць зноў, як і трыкатажныя, якія мы знайшлі ў магазіне “Белбланкавыд”. Вельмі прыемныя да твару і выдатна аблягаюць яго, у іх лёгка дыхаецца, за вушы яны чапляюцца адтулінамі ў тканіне, якія пры патрэбе можна павялічыць. Іх кошт – 2 рублі 19 капеек. Самымі хадавымі аказаліся шэрыя, блакітныя, якія хутка разабралі, зараз засталіся толькі ружовыя. Гэтыя маскі таксама двухслаёвыя.

Марлевыя менш практычныя і шчыльныя. Але паколькі любую маску пасля дзвюх гадзін нашэння трэба мыць або апрацоўваць, то белы колер не бяда. Яны ў асартыменце ёсць у аптэцы ад 1.38 да 1.62 у залежнасці ад шчыльнасці марлі, слаёў і памераў. Аднак большай папулярнасцю ў аптэках карыстаюцца чамусьці аднаразовыя, некаторыя кажуць, што ў іх лягчэй дыхаецца. А мабыць таму, што самы танны кошт – ва ўшацкіх аптэках 55 і 86 капеек за штуку.Кожны падбірае пад сябе, галоўнае, каб маска была не дзеля “справаздачы” – у кішэні, а на твары, прычым, закрывала і рот, і нос.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *