Передовики из Ильюшино

Общество

Пра адносіны чалавека да сваёй справы, безумоўна, гаворыць вынік зробленага. У жывёлагадоўлі, напэўна, усё празрыста як нідзе. Па-першае, жывёла патрабуе пастаяннага і неабыякавага догляду, па-другое, дрэнны вынік не спішаш на надвор’е і неспрыяльныя ўмовы. А таму высокія надоі і прывагі напрамую залежаць ад чалавека, яго старання і сумлення.

Усё лепшыя вынікі ў апошні час паказваюць даяркі Ільюшынскага комплексу, дзе ўтрымліваецца больш тысячы галоў жывёлы. Так, за дзевяць месяцаў бягучага года самы большы надой на адну карову ў групе Алены Уладзіміраўны Коўшаль і Святланы Сяргееўны Губаравай – 3515 кілаграмаў. Пакуль што яны ўдваіх дояць больш ста галоў. У 5 гадзін раніцы пачынаецца рабочы дзень, але нялёгкая праца не пужае ні А.Коўшаль, якая займаецца гэтай справай даўно, ні С.Губараву, якая працуе яшчэ не так шмат часу. Спраўляюцца яны лепш за астатніх нават нягледзячы на тое, што ў іх групе няма малакаправода і прадукцыю неабходна пераносіць уручную.

Адзін са старых будынкаў, што знаходзіцца побач з комплексам, у мінулым годзе рэканструявалі і паставілі жывёлу. Цяпер тут без праблем праходзіць кормараздатчык. У галоўным памяшканні ўсталявана новае халадзільнае абсталяванне.

Сярэдні надой па комплексе за дзевяць месяцаў склаў 2555 кілаграмаў, што таксама больш за астатнія фермы гаспадаркі.

– Магу сказаць, што ўсе работнікі комплексу стараюцца выконваць даручаную справу як мага лепш, канечне, складана, не кожны можа жыць і працаваць у такім рытме, – гаворыць загадчыца комплексу Тамара Якаўлеўна Пугач, – тым не менш вострай праблемы з кадрамі ў нас няма. Вось тут не праходзіць “Гаспадар”, але ўручную спраўляюцца даглядчыкі В.М.Калітуха і М.І.Коўшаль, жывёла заўсёды своечасова накормлена.

Як вядома, немалаважна не толькі колькасць, але і якасць прадукцыі. Малако з Ільюшына ў асноўным здаецца вышэйшым сортам, а таксама экстрай, а гэта прыносіць прыбытак гаспадарцы.

Прайшоў адаптацыйны перыяд пасля пераводу жывёлы на стойлавае ўтрыманне, не будзе праблем сёлета і з кармамі, імі сельгаспрадпрыемства поўнасцю забяспечана.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

В.М.Калітуха, С.С.Губарава, Т.Я.Пугач, А.У.Коўшаль, М.І.Коўшаль.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *