Урачыстае адкрыццё новага моста праз раку Ушачу па вуліцы Ленінскай у гарпасёлку запланавана на 27 лістапада. Пасля мерапрыемства будзе адноўлены аўтамабільны і пешаходны рух. Да гэтай даты будаўнікі павінны пакласці асфальт і завяршыць устаноўку пярылаў.