На Ушаччине подведены итоги районного смотра-конкурса на лучшее благоустройство и санитарное состояние населенных пунктов

Общество

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў. Як заўсёды на працягу года старшыні сельсаветаў, прадстаўнікі зацікаўленых служб райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў вылучаюць удзельнікаў конкурсу – гаспадароў і арганізацыі, якія найбольш вызначыліся ў навядзенні прыгажосці на сваіх тэрыторыях, а лаўрэаты сталі вядомы на пасяджэнні адмысловай камісіі, дзе выбіраюць лепшых з лепшых. Заўтра ва ўрачыстай абстаноўцы яны атрымаюць заслужаныя дыпломы, прэміі і падарункі, а мы напярэдадні па традыцыі знаёмім нашых чытачоў з тымі, хто на бліжэйшы час стане арыенцірам і ўзорам у плане навядзення парадку.

Пераможцамі сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў у намінацыях прызнаны:

“Лепшы сельсавет” – Глыбачанскі (старшыня – Віктар Віктаравіч Шаршнёў);

“Лепшае прадпрыемства (арганізацыя, установа) гарадскога пасёлка Ушачы” – Ушацкі раён газазабеспячэння філіяла “Полацкае вытворчае ўпраўленне” РУП “Віцебскаблгаз” (дырэктар – Яўген Сяргеевіч Шчасны);

“Лепшае прадпрыемства лясной гаспадаркі і дрэваперапрацоўкі” – лесапітомнік Ушацкага лясгаса (начальнік – Іван Мікалаевіч Пішчык);

“Лепшая ўстанова адукацыі” – Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі (дырэктар – Людміла Васільеўна Давыдава);

“Лепшая ўстанова культуры” – Дубраўская бібліятэка Ушацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (бібліятэкар – Людміла Пятроўна Краснова);

“Лепшая ўстанова аховы здароўя і аздараўлення” – Ільюшынскі фельчарска-акушэрскі пункт (загадчык – Алена Міхайлаўна Качан);

“Лепшае прадпрыемства гандлю” – кафетэрый “Ежа&Кава” в.Сарочына Ушацкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства (бармэн – Святлана Міхайлаўна Хвасціёнак);

“Лепшы аб’ект аграгарадка” – Ільюшынскі яслі-сад Ушацкага раёна (загадчык – Ларыса Анатольеўна Корабава);

“Лепшы сельскі населены пункт” – в. Антунова Вялікадолецкага сельсавета (старэйшына – Аксана Леанідаўна Зянюк).

“Дом узорнага парадку”:

г.п.Ушачы – Уладзімір Станіслававіч і Алена Мікалаеўна Фамічовы (зав.Заводскі, д.16), Юрый Сямёнавіч і Ірына Васільеўна Шчукіны (вул.Рамантыкаў, д.7), Максім Рыгоравіч і Святлана Уладзіміраўна Акулёнак (вул.Рамантыкаў, д.5);

Вялікадолецкі сельсавет – Аляксей Іванавіч і Ірына Васільеўна Савіны (аг.Вялікія Дольцы, вул.Е.Лось. д.14);

Вяркудскі сельсавет – Аляксандр Сцяпанавіч і Аксана Пятроўна Смаляк (аг.Вяркуды, вул.Садовая, д.24);

Глыбачанскі сельсавет – Васіль Васільевіч і Ірына Іванаўна Літвін (аг.Глыбачка, вул.Цэнтральная, д.3);

Жарскі сельсавет – Аляксандр Анатольевіч Селявёнак і Ірына Канстанцінаўна Гардзіёнак (в.Вашкова, д.20);

Кубліцкі сельсавет – Васіль Іванавіч і Марына Анатольеўна Лісіца (в.Лісічына, вул.Цэнтральная, д.2);

Сарочынскі сельсавет – Сяргей Іванавіч Лемеш (аг.Арэхаўна, вул.Садовая, д.18);

Ушацкі сельсавет – Сцяпан Часлававіч і Ірына Браніславаўна Луканевічы (в.Двор Пліна, вул.Лясная, д.10).

“Лепшы ветэранскі падворак”:

г.п.Ушачы – Галіна Васільеўна Броўка (вул.Калінінская, д.9), Валянціна Уладзіміраўна Манух (вул.Полацкая, д.47), Уладзімір Васільевіч і Ніна Іосіфаўна Есіпавы (вул.Калінінская, д.15);

Вялікадолецкі сельсавет – Уладзімір Дзмітрыевіч і Тамара Антонаўна Галіноўскія (в.Антунова, д.9);

Вяркудскі сельсавет – Ніна Аляксандраўна Каваленка (в.Горы 1, д.1);

Глыбачанскі сельсавет – Лізавета Нікіфараўна Маісеенка (в.Кавалеўшчына, д.6);

Жарскі сельсавет – Лідзія Віктараўна Броўка (в.Гарадзец, д.20);

Кубліцкі сельсавет – Алена Якаўлеўна Харашкевіч (аг.Кублічы, вул.Партызанская, д.14);

Сарочынскі сельсавет – Генадзь Максімавіч і Валянціна Іванаўна Пятроўскія (в.Кулінава, д.3);

Ушацкі сельсавет – Валерый Іванавіч і Раіса Пятроўна Лазаравы (в.Ліпавец, вул.Азёрная, д.50).

Утульны двор гаспадароў з Лісічына.

Двор сядзібы С.Лемеша.

Зона адпачынку ля лазні сям’і Акулёнкаў.

Дача Л.Броўкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *