Необычная выставка

Общество

Штогод ва ўстановах адукацыі раёна арганізуюцца выставы кампазіцый “Дары восені”, удзел у якіх прымаюць выхаванцы дзіцячых садоў і вучні малодшых класаў. Не стаў выключэннем і цяперашні год.Калідоры ўстаноў адукацыі зараз стракацяць рознаколернасцю фарбаў. Тое, што вырасцiлi на агародзе разам з бацькамi, знайшлі ў садзе ці лесе, дзецi шчодра аздобiлi сваёй фантазiяй, выдумкай. Старэйшыя, больш стрыманыя ў знешнiм праяўленнi пачуццяў, выступаюць найбольш у ролi гледачоў вырабаў з агароднага матэрыялу. Малодшыя, наадварот, радасцi не хаваюць: падбягаюць, абмяркоўваюць, радасна паказваюць свае работы.

На падаконніках, уздоўж сцен месца адведзена гэтым незвычайным галерэям. Прыгожыя пейзажы з моху і галінак. Арыгінальныя жывёлы з бульбы і морквы. Казачныя птушкі з жалудоў і лісцікаў. Усё, што падказала аўтарам кампазіцый фантазія.

Напэўна, нельга не захапiцца разглядваннем усяго гэтага незвычайнага хараства, застацца абыякавым да здольнасцей маленькіх і іх бацькоў, а гэта ў большасці зроблена іх рукамі і, вядома, дае штуршок для творчасці дзецям.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

 



1 комментарий по теме “Необычная выставка

  1. Это называется статья ни о чём. Ни в каком саду сделано фото, ни кто автор именно этой работы. Н абудущее совет автору — больше конкретики, а не пустоты…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *