Встреча с медведями на просёлочной дороге

Общество

Уражлівая для гэтай сям’і падзея адбылася ў мінулую суботу. Вечарам Таццяна Уладзіміраўна Ліленка з мужам а дзевятай гадзіне накіроўваліся дамоў.

– Ад’ехаліся недзе каля кіламетра ад трасы ў напрамку Мосара, глядзім, наперадзе нехта рухаецца, — расказвае жанчына, – падумалі, што можа людзі, але ж нікога не бачылі, каб заварочваў у напрамку вёскі. Пад’ехалі бліжэй, бачым, нейкія жывёліны. Муж усклікнуў: «Дзікі!». Але ж не, неяк не так ідуць, перавальваюцца з боку на бок. Вось ужо зусім блізка пабліскваюць ад святла фар ступні. Дык гэта ж сямейства медзвядзёў!

Таццяна Уладзіміраўна эмацыянальна расказвала пра гэта праз дзень пасля такой сустрэчы на дарозе. Яна была ўражана не на жарт, бо за дваццаць гадоў пражывання на Мосаршчыне ніколі не чула, каб мядзведзі «гулялі» па дарозе.

А накіраваліся лясныя насельнікі, прайшоўшыся па дарозе, налева, пад Сарочына. Прычым, так цікава: вялікія мядзведзі няспешна пакрочылі ўбок, а за імі малы, пацешна кульнуўшыся ў кусты.

У Таццяны Уладзіміраўны маленькая дачка, але летам на гадзіну-другую муж яе вазіў за ягадамі.

– Цяпер ужо ніколі не застануся адна ў лесе, – гаворыць жанчына. – Сустрэцца з такім сямействам больш не хочацца, хоць і размінуліся мы з ім на дарозе мірна.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *